Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Ім ганарыцца Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі

   Альфрэд Баляслававіч Краўчонак

      У кожнага ў дзяцінстве была мара… У яго таксама. Не ва ўсіх яна збываецца, а ў яго збылася. Прыгожы, статны юнак, у позірку якога адбівалася смеласць, мроіў пра неба. Каб дасягнуць мэты – стаць  ваенным лётчыкам, - трэба  было шмат працаваць над сабой: практыкавацца фізічна, чытаць адпаведную літаратуру, добра вучыцца. І ён працаваў. Так праходзілі школьныя гады, падчас якіх было зроблена шмат, каб не здрадзіць мэце. Назапашваліся веды, набывалася бездакорная фізічная падрыхтоўка, яшчэ больш загартоўваўся характар, сталела душа. А неба чакала яго. Калі чагосьці жадаеш, яно абавязкова здзяйсняецца, і з большай верагоднасцю збываецца тады, калі мэта падпарадкавана выскароднай ідэі. Так было і тут – служыць  Радзіме, абараняць яе, быць патрыётам. А потым была вучоба ў Харкаўскім вышэйшым ваенна-авіяцыйным вучылішчы, удалечыні ад  дому; розныя складанасці і выпрабаванні; радасць ад першых палётаў, адказнасць за астатнія і гонар за ўсе. І заўсёды было неба, нават тады, калі не лятаў. Яно стала стыхіяй жыцця. Ён любіў яго, і яно адказвала тым жа. Ды што казаць! Альфрэд Баляслававіч Краўчонак самааддана пакараў вяршыні ва ўсіх значэннях гэтага слова. Гарачыя кропкі свету, там дзе трэба было выконваць свой грамадзянскі і прафесійны доўг – ён  быў там. Там дзе неба судакраналася з зямлёй не толькі чырванню закатаў, але і пажараў, там дзе коштам памылкі магло быць не толькі ўласнае жыццё- ён быў. Сьерра-Маэстра, Альпы, Гіндукуш; сонца Паўднёвай Амерыкі; дажджы Заходней Еўропы; кліматычная разнастайнасць Цэнтральнай Азіі – хто яго ведае, магчыма, у такія моманты Альфрэд Баляслававіч згадваў родныя мясціны маленькай Радзімы, і мажліва гэтыя краявіды ўзбагачалі сілы. Падчас баявых аперацый не раз рызыкаваў жыццём. Атрымаў шэраг узнагарод, сярод якіх два ордэны Чырвонай Зоркі, Знак узнагароды, які быў заснаваны для адзнакі за вялікія заслугі ў справе абароны СССР. Альфрэд Баляслававіч Краўчонак, палкоўнік запасу ВПС, прайшоў шлях ад лётчыка да намесніка камандуючага пры знішчальнай авіяцыі( да 2012г.) і намесніка камандуючага Захадняга авіацыйнага камандавання па авіяцыі – начальніка авіяцыі, ваеннага лётчыка-снайпера. Палкоўнік з 1990г. Зараз – кіраўнік  палётаў 927 ІПП БАК.

     А ў вёсачцы Алешкі Будслаўскага сельсавета жыве маці лётчыка. Бацька яго, які ўжо памёр, прайшоў сцежкамі вайны, пачынаючы ад фінскай, распісаўся ў Берліне на рэйхстагу, ваяваў у Японіі.

     Гэтым чалавекам ганарыцца Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі, ганарацца землякі. Ганарыцца Альфрэдам Баляслававічам Краўчонкам Беларусь. Бязмерную павагу, захапленне выклікаюць яго мужнасць , прафесіяналізм, чэснасць і розум. Тыя якасці, без якіх немагчыма ў небе, характарызуюць Альфрэда Баляслававіча як і чалавека. А як жа інакш? Каб высакароднасць стала не толькі прафесійнай неабходнасцю, але і крэда асобы, для якой застаецца важнай дасканаласць у самым галоўным палёце – палёце, працягласцю ў жыццё.

     Цудоўна ўсведамляць, што ёсць на зямлі такія мужчыны, якія стаяць на варце нашага спакою і міру.

 Я.В. Дземідовіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі”

 Для напісання нарыса были выкарыстаны  наступныя матэрыялы:

 1.Гутарка з маці лётчыка Краўчонка Альфрэда Баляслававіча Краўчонак Марыяй Карлаўнай /25.03.1933/.

2.Успаміны настаўніка рускай мовы і літаратуры Будзько Аліны Казіміраўны / вучыла яго ў 8 – 10 кл./

3. Успаміны настаўніка Дземідовіч Яніны Вацлаваўны /равесніцы, на аснове сустрэч, вучылася ў адной школе /.

4 . Успаміны аднавяскоўца  Лявона Уладзіміравіча Грыбовіча, дырэктара Будслаўскай СШ.

 

 

 

 

 

 

Разделы сайта