Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Мы в прессе

В профсоюзных первичках учреждений образования района подходит к завершению отчётно-выборная кампания

У Мядзеле падводзяць вынікі работы сістэмы адукацыі раёна за 2023 год

В организациях Мядельского района прошла «Неделя нулевого травматизма»

Лучший учитель Мядельского района работает в Нарочской средней школе №2 

Как географ из Мяделя сделал сельских детей звездами КВН

Дземідовічы: прафесія ў спадчыну 

Незлічоную колькасць разоў Зоя Вайцяховіч прымала віншаванні з Днём настаўніка. Якое самае памятнае?

Такіх педагогаў называюць проста — Настаўнік з вялікай літары

Упершыню прымаюць віншаванні з прафесійным святам ад вучняў Марыя Лётка і Раман Баркоўскі

Сегодня в школах района поздравляли учителей

Делегация Мядельщины принимает участие в областном празднике в Вилейке, посвященном Дню учителя

Молодые педагоги Мядельского и Вилейского районов встретились на агроусадьбе «Узлянка»

Бажэна Мінчанкова: Спорт — маё прызванне, маё жыццё

Педагогі Мядзельшчыны ўдзельнічаюць у праекце «Сельскі настаўнік»

Григорий Хило: «За лето полмесяца прожил в Березино в лесу»

Первоклассники из многодетных семей получили подарки от профсоюза

Узнагароджанне лепшых і знаёмства з маладымі спецыялістамі — у Мядзеле прайшла жнівеньская педканферэнцыя

Сотрудников «Зубренка» поощрили экскурсионными турами

Мы в танцах: прошел финал районного творческого проекта

Мядзяльчане ўдзельнічалі ў фінале абласнога чэмпіянату па гульні КВЗ сярод педагагічных работнікаў

Ветэрана педагагічнай працы Івана Якімца павіншавалі з 85-годдзем 

13 студзеня Іван Іванавіч Якімец адзначае 85-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды ветэрана педагагічнай працы віншавалі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.  


Узнагародзілі пераможцу конкурсу сярод пярвічных арганізацый ветэранаў раёна

14.10.2020

Аксана Міхневіч: Я ўдзячна Богу, што ў мяне трое дзетак

Мая суразмоўца — маці траіх цудоўных дзетак: двух сыночкаў і дачушкі. Яна цяпло свайго сэрца, любоў і пяшчоту аддае ім, клапоціцца, аберагае. Ці не таму яны растуць здаровымі і шчаслівымі? Аксана родам з Пастаў. Там і цяпер жывуць бацькі яе і мужа. Калі Аляксея накіравалі на працу ў Мядзел, з ім разам сюды прыехала і яна. Як сцвярджае жанчына, напачатку не думалі, што тут надоўга затрымаюцца. Але лёс распарадзіўся інакш...

08.10.2020

Госці сцвярджаюць: установы адукацыі азёрнага краю маюць сваю разыначку

НА працягу двух дзён, 24 і 25 верасня бягучага года, на Мядзельшчыне праходзіў абласны семінар для маладых дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яго тэма — “Планаванне і рэалізацыя стратэгічных мэт дзейнасці ўстаноў адукацыі”. Праводзілася мерапрыемства ў рамках работы абласнога клуба “Малады дырэктар”...

06 .10. 2020  

Працаваць з дзецьмі для Святланы Шырко — сапраўднае шчасце!

ГЕРАІНЯ гэтай публікацыі мае самыя непасрэдныя адносіны да Дня настаўніка. Працавала ў школе. Сёмы год узначальвае дзіцячы сад у аграгарадку Княгінін. Клапоціцца, каб выхаванцы ахвотна наведвалі ўстанову дашкольнай адукацыі і адчувалі сябе там камфортна...

04.10.2020

Педагог з аграгарадка Нарач адбылася і як Прафесіянал, і як Асоба

Cваё прафесійнае свята настаўніца беларускай мовы і літаратуры Нарацкай СШ №1 Лілія Купрэвіч сустракае з добрым настроем. Праца, якой педагог прысвяціла сваё жыццё, мае плён. Вучні Ліліі Антонаўны паказваюць грунтоўныя веды, на алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, цэнтралізаваным тэсціраванні. А сёлета ўвогуле на ЦТ па беларускай мове атрыманы вельмі высокі вынік: пяць дзяўчат набралі больш за 90 балаў, у тым лікуДзіяна Куцкевіч — 100...

24.08. 2020

З’явілася кніга пра настаўнікаў-ветэранаў

Днямі ў друкарні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выйшла кніга “Настаўнікі Мядзельшчыны — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны”. Яна стала вынікам шматгадовай працы краязнаўцаў: настаўніка гісторыі Старагабскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Уладзіміра Серадзінскага і былога дырэктара Куцькаўскай няпоўнай сярэдняй школы Івана Драўніцкага (памёр у 2018 годзе)...

10.04.2020

Сярод найлепшых — пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў адукацыі раёна  

Сярод найлепшых — пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў адукацыі раёна redactor - 10 апреля, 2020 ПЯРВІЧНЫЯ прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў адукацыі Мядзельшчыны сталі пераможцамі галіновых этапаў рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў. Пярвічка Мядзель­скай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі адзначана за найлепшую арганізацыю грамадскага кантролю...

27.03.2020

У Княгінінскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю раёна

У рамках святкавання 80-годдзя раёна ў дзяржаўнай установе адукацыі “Княгінінская сярэдняя школа” адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай важнай дате. Прайшло яно напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі...

15.07.2019

У гонар 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі

У гонар 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі

НЯДАЎНА на Мядзельшчыне праводзілася пасяджэнне Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Праграма гэтага мерапрыемства прадугледжвала і наведванне Нарацкай СШ №2. Дэлегацыю на чале са старшынёй Цэнтральнага камітэта Аляксандрам Бойкам сустракалі намеснік старшыні райвыканкама...

11.07.2019 

З ПАЧУЦЦЁМ ГОНАРУ І ПАВАГІ

З ПАЧУЦЦЁМ ГОНАРУ І ПАВАГІ

ВА ўсіх рэгіёнах Міншчыны 3 ліпеня прайшлі шэсці “Беларусь памятае”, а ўвогуле на яе тэрыторыі арганізавалі больш за дзве сотні розных масавых мерапрыемстваў. І ў гэтым шэрагу больш за ўсё пашчасціла старадаўняму Нясвіжу, які, апрача ўсяго іншага, прыняў абласное свята ў гонар Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад... 

10.04.2019

Быць педагогам — прызванне і вялікая адказнасць!

Быць педагогам — прызванне і вялікая адказнасць!

НА базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі адбыўся выніковы савет упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Прааналізавана дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі, а таксама спорту за 2018 год, вызначаны задачы на бягучы, заахвочаны лепшыя работнікі сістэмы. Было што... 

08.04.2019

Контакты, сулящие выгоду

Контакты, сулящие выгоду

ВСЕ мы помним из школьной программы про Николая Коперника, который прославился как астроном, математик, экономист, механик. Это он впервые в мире стал утверждать: «Все планеты движутся по орбитам, центром которых является Солнце, и поэтому Солнце является центром мира», что полностью противоречило господствующей на тот момент... 

16.10.2018

Крэда настаўніка: жыць, тварыць, вучыць!

У першую нядзелю кастрычніка адзначаецца адметнае свята — Дзень настаўніка. Яно прыпадае на час, калі стракатым дываном квітнеюць навокал познія кветкі, ціха падаюць на зямлю пазалочаныя восенню лісты. Здаецца, сама прырода разам з намі аддае даніну пашаны людзям вельмі важнай, мірнай прафесіі, якія вядуць сваіх вучняў па Краіне ведаў, выхоўваюць іх сапраўднымі патрыётамі любай Беларусі. Справядліва лічаць, што той,  хто працуе ў сучаснай школе, адказны за нашу будучыню. І з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Прыемна было бачыць знаёмыя твары педагогаў Нарачанскага краю на традыцыйнай сустрэчы, прысвечанай Дню настаўніка, якая адбылася ў Мядзельскім раённым Цэнтры культуры... 

____________________________________________________________________________________

22.08.2018

День рождения “Зубренка”

17 ЖНІЎНЯ НДЦ «Зубраня» адзначыў свой дзень нараджэння. Павіншаваць цэнтр прыехала фіналістка нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018» Ангеліна Ярашчук, намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, часова выконваючы абавязкі па пасадзе УДАІ УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Акуліч...

____________________________________________________________________________________

28.03.2018

Журботны звон Хатыні

Журботны звон Хатыні

Пад такой назвай напярэдадні 75-ай гадавіны Хатыньскай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, у  Мядзельскім музеі народнай славы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай сумнай даты. Ушанаваць памяць жыхароў невялікай беларускай вёсачкі, якія жывымі згарэлі ў агні, прыйшлі прадстаўнікі прафсаюзнага актыву ўстаноў... 

_____________________________________________________________________________________________________________

12.03.2018

Нарада адказных за арганізацыю аховы працы

Нарада адказных за арганізацыю аховы працы

НА базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі адбылася нарада адказных за арганізацыю аховы працы ва ўстановах адукацыі, намеснікаў дырэктараў па гаспадарчай частцы, загадчыкаў гаспадаркі і старшыняў прафсаюзных пярвічак. Выступілі інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святаслаў Суханскі... 

_____________________________________________________________________________________________________________

05.05.2017

Прафсаюз яднае пакаленні

Прафсаюз яднае пакаленні Напярэдадні першамайскага свята ў Мядзельскім гарадскім Доме культуры адбылося выступленне  агітбрыгады раённага аб’яднання прафсаюзаў. Пачалося яно віншаваннем прысутных са Святам працы з пажаданнямі моцнага здароўя, цудоўнага настрою, душэўнага цяпла, бязмернага шчасця і ўсяго самага светлага і добрага. Перш, чым пачаць... 


28.04.17


А ў душы – вясна

А ў душы – вясна

Вельмі цікавым, насычаным жыццём жыве ветэранская арганізацыя сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза. І не дзіўна, бо аб’ядноўваюць людзей, якія не старэюць душой, якія ў любым узросце здольны запальваць сэрцы іншых, актыўнасць, неабыякавасць, жаданне тварыць дабро і быць патрэбнымі. Невыпадкова ўсе мерапрыемствы з іх удзелам... 


03.04.17


Падводзяць вынік юбілеі…

Падводзяць вынік юбілеі… Адна з самых буйных і аўтарытэтных грамадскіх арганізацый краіны — Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — адзначыла сваё 30-годдзе. З гэтай нагоды на ўрачыстасцях, што прайшлі па ўсёй рэспубліцы, ушаноўваліся людзі, якія ўнеслі значны ўклад у гістарычнае мінулае дзяржавы. У тым ліку ветэраны вайны, якія рызыкавалі сваім... 


Выдатнік народнай асветы

Выдатнік народнай асветы Жыццё імкліва бяжыць. Не паспееш азірнуцца, як дзяцінства хуткаплынна змяняе юнацтва, затым прыходзіць час станаўлення і росквіту, які непрыкметна пераходзіць у паважаны “залаты” ўзрост, напоўнены мудрасцю, ведамі, вопытам. Жыццё ў кожнага складваецца па-свойму. Яно бывае звычайнае, шэрае і адметнае, цікавае. Не ўсім быць вучонымі,... 


16.03.17


Дырэктар

Дырэктар “МАЕ бацькі самым аўтарытэтным чалавекам лічылі бацюшку, — узгадвае Уладзімір КАЗЛОЎСКІ, — а на другім месцы ў іх “рэйтынгу” быў настаўнік”. Мабыць, гэта і прадвызначыла выбар, які ў зусім яшчэ юным узросце зрабіў будучы выдатнік народнай асветы БССР… Нарадзіўся Уладзімір Казлоўскі ў лютым 1937-га ў вёсцы Янушаўка — гэта каля... 


10.02.17


Захаваем памяць на стагоддзі

Захаваем памяць на стагоддзі МЕРАПРЫЕМСТВА з нагоды ўручэння Федэрацыі прафсаюзаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” адбылося нядаўна на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Танка. Удзел у ім прынялі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Глінская, старшыні шэрагу пярвічных прафсаюзных арганізацый... 


24.01.17


Перамаглі мацнейшыя

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Мядзел” адбылася традыцыйная спартакіяда работнікаў адной з самых вялікіх галін народнай гаспадаркі азёрнага краю — адукацыі, спорту і турызму.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках работы фізкультурна-спартыўнага клуба “Буравеснік”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Яго мэта: удзел у развіцці фізкультуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь, арганізацыя актыўнага адпачынку, фарміраванне здаровага ладу жыцця, прыцягненне да масавай спартыўна-аздараўленчай работы працуючых у галіне. Чытаць далей »


21.01.17


Іван Якімец: “Я вельмі ўдзячны лёсу…”

13 студзеня Іван Іванавіч адзначыў 80-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды яго запрасілі ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Першай з вітальнымі словамі звярнулася да юбіляра намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна ўзнагародзіла ветэрана педагагічнай працы Ганаровай граматай райвыканкама. Шчыра, ад душы віншавалі юбіляра кіраўніцтва і супрацоўнікі аддзела, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама раённага савета ветэранаў працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза. Уручылі прывітальны адрас ад упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама грамату ад Мінскага абласнога камітэта галіновага прафсаюза за шматгадовую працу ў сістэме адукацыі. Чытаць далей »


06.01.16


Клопат — гарантаваны!

На двары — студзень. У першыя дні года самы час падвесці вынікі зробленага, адзначыць тых,  хто вызначыўся летась. Пра гэта прапанаваная ніжэй гутарка са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірынай ГЛІНСКАЙ:

— Паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы могуць толькі людзі з добрым настроем і спакойным станам душы. А таму стварэнне нармальнага маральнага мікраклімату ў калектыве, вытворчая ўзаемадапамога, пошук шляхоў зладжанасці ў рабоце прафсаюзных камітэтаў з адміністрацыяй заўсёды былі прадметам клопату райкама галіновага прафсаюза. У нас нямала прыкладаў, калі прафкамы і адміністрацыя ўстаноў адукацыі працуюць на ўмовах партнёрства, узаемапавагі. І людзі гэта бачаць і цэняць, бо і самі адчуваюць з іх боку падтрымку і ўвагу. Чытаць далей »


05.12.16


НАРОДНЫЯ ТАЛЕНТЫ ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ!

Мерапрыемства з такой назвай адбылося ў Мядзельскім ГДК. АРГАНІЗАВАЛА яго раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
…У фае ГДК працавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Работы — цікавыя, хоць іх аўтары і не прафесійныя мастакі: настаўніца Мядзельскай СШ №1 Марына Новак, загадчыца склада прадпрыемства меліярацыйных сістэм Таццяна Урбшас, бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі Анастасія Чараповіч, Таццяна Жукавень і Алена Нарэйка, медсястра НДЦ “Зубраня” Святлана Панамарова, урач цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Малько.
…Усіх вітала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская. Былі ўручаны ўзнагароды людзям, якія найбольш вызначыліся ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў Года культуры, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў іх. Чытаць далей »

25.11.16


А ў душы — любоў. Да людзей і жыцця

Гераіня гэтай газетнай публікацыі родам з Валожыншчыны, але даўно жыве на Мядзельшчыне і па праву лічыць яе сваёй другой радзімай.
Асабіста я ведаю Галіну Пятроўну Рызгунскую, а размова ідзе менавіта пра яе, з сярэдзіны васьмідзясятых. Тады яна працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Нарацкай СШ №1. Гэта ўстанова адукацыі пастаянна лічылася адной з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Славілася яна выдатнымі педагогамі і таленавітымі вучнямі. Нездарма тут і семінары розных узроўняў праводзіліся, і за вопытам з многіх куткоў былога Саюза ў  школу з глыбінкі прыязджалі. Было тут чаму павучыцца, што пераняць! Чытаць далей »


14.10.2016
НА базе ДУА «Мядзельскі ВПК я/сад-СШ» прайшоў дзень маладога педагога. З заканадаўчымі асновамі працы маладога спецыяліста пачынаючых  педагагічную дзейнасць калег пазнаёміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Глінская. Затым была прадстаўлена панарама ўрокаў для наведвання. Маладыя настаўнікі паспрабавалі самастойна прааналізаваць наведаныя ўрокі. Рэфлексіўны момант «Багаж уражанняў» завяршыў гэты дзень. Чытаць далей»

Феафіла Бабровіч: “Шмат было працы. Але і цяпер прыгадваю той час з задавальненнем”

ТРЫЦЦАЦЬ тры гады дырэктарам Слабадской сярэдняй школы адпрацавала Феафіла Венедыктаўна Бабровіч. Выпадковы чалавек на такой пасадзе доўга не затрымаецца…
Нарадзілася Феафіла Венедыктаўна на Вілейшчыне, у вёсачцы Тарасавічы, што на мяжы з Мядзельскім і Смаргонскім раёнамі. Дзяўчынцы было 12 гадоў, калі пачалася вайна. Тарасавічы ўваходзілі ў партызанскую зону. Чалавек дзесяць-дванаццаць партызан пастаянна былі ў хаце. Разам жылі, з аднаго катла елі…
Пасля вайны дзяўчына закончыла Вілейскую сярэднюю школу. “Хацела ці ў медыцынскі інстытут паступаць, ці ў педагагічны, — узгадвае Феафіла Венедыктаўна. — Было тады ўказанне аб абавязковай сямігадовай адукацыі. Пачалі з’яўляцца сямігодкі — а працаваць у іх няма каму. Адкрылі ў Маладзечне двухгадовы настаўніцкі інстытут. Чытаць далей »

07.10.2016 

Падзяка, пашана… і будучыня!

НЕЗАДОЎГА да Дня настаўніка дэлегацыя нашых педагогаў пабывала на абласным мерапрыемстве. А напярэдадні прафесійнага свята прадстаўнікі педкалектываў ужо ў больш шырокім складзе сабраліся ў актавай зале гімназіі-інтэрната…
Ад імя раённай улады прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Яна прыгадала, што сама выйшла з настаўніцкага асяроддзя (першым працоўным месцам Іны Іванаўны была СШ №2 райцэнтра), а таму мае права называць педагогаў калегамі.
— Дарогу да сэрца дзіцяці зможа знайсці толькі сапраўдны настаўнік, і вы — менавіта такія, — сказала Іна Барыева. — Сённяшняе мерапрыемства называецца “Табе, Настаўнік, падзяка і пашана”. Я думаю — і будучыня. Бо якраз вы, паважаныя калегі, ствараеце будучыню краіны і Сусвету. Чытаць далей »

Прайсці праз вернасць

УСЁ жыццё — навідавоку. Акрамя таго, што ў вёсцы і так усё адзін пра аднаго ведаюць, тут трэба быць яшчэ і прыкладам для астатніх. Бо ты — настаўнік, а гэта значыць, што і табой, і тваім ладам жыцця, і ўсім іншым (хіба, у душу ніхто не залезе) цікавяцца не толькі і не столькі вучні, але і іх бацькі, дзядулі-бабулі, суседзі. У вёсцы па-ранейшаму да настаўніка асаблівыя адносіны — як да асобы аўтарытэтнай і ўсімі паважанай. На каго ж больш раўняцца, як не на настаўніка? Не на герояў жа тэлевізійных рэаліці-шоу ці серыялаў…

Прыкладна так разважала, збіраючыся на сустрэчу з сямейнай парай, дзе і муж, і жонка — настаўнікі вясковай школы. Гэта — Алена Дзмітрыеўна і Іван Часлававіч Босыя са Старых Габаў, людзі вельмі паважаныя ў аграгарадку, з непарушным аўтарытэтам і багатым вопытам педагагічнай дзейнасці — больш за трыццаць гадоў, як працуюць настаўнікамі.
— Скажыце, ці памяняліся адносіны да настаўнікаў у сельскіх жыхароў? — задаю пытанне абоім, спадзеючыся на правільнасць сваіх думак. Чытаць далей »


Разделы сайта