Проход по ссылкам навигации












Главная : Образование района : ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ "СДЮШОР МЯДЕЛЬСКОГО РАЙОНА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ "СДЮШОР МЯДЕЛЬСКОГО РАЙОНА"

222397, Минская обл., г.Мядель, ул.Набережная, 1

E-mail: Dush_myad@mail.belpak.by     

Директор: Малько Андрей Витальевич, тел. 80179750817;

Заместитель директора: Баран Наталья Владимировна, тел/факс 80179755152;

Инструктор-методист: Дубовик Инна Константиновна, тел/факс 80179755152


               

       Задачи:

  1. Реализация государственных программ развития физической культуры и спорта в Республике Беларусь по подготовке  спортивного резерва.
  2. Отбор перспективных в спорте высших достижений  учащихся и передача в высшее звено подготовки для подготовки в национальные и сборные команды Республики Беларусь  по виду /видам/ спорта.
  3. Физическая подготовка, укрепление здоровья  учащихся через занятия физическими упражнениями и видом спорта, повышение уровня их общей культуры, двигательной активности, доли физических нагрузок при увеличении умственной и психологической нагрузки.
  4. Популяризация  физической  культуры и спорта, здорового образа жизни, активного отдыха и досуга  

Количество учащихся

204

-отделение гребли на байдарках и каноэ

114

-отделение лыжных гонок

90

Количество групп

21

-групп начальной подготовки

11

- учебно-тренировочных групп

10

Количество тренеров-преподавателей

10 (8 штатных,2 совместителя)

-отделение гребли на байдарках и каноэ

 

5

-отделение лыжных гонок

5 (3 штатных, 2 совместителя)


Тренерско-преподавательский состав
.

Отделение гребли на байдарках и каноэ

1. Малько Андрей Витальевич        1 категория

2.Карпей Александр Фёдорович      1 категория

3.Гущо Валентин Казимирович        1 категория

4.Иванов Юрий Ермолаевич              2 категория

5. Готко Светлана Александровна     без  категории

6. Баран Марат Григорьевич  без категории

 

Отделение лыжных гонок

1. Утюгова Наталья Петровна          1 категория

2. Баран Наталья Владимировна      2 категория

3. Пачковский Анатолий Войтехович  без категории

4. Хотянович Валерий Сергеевич      2 категория   по-совместительству

 а/г Будслав

5. Гришкевич Николай Александрович  без категории по –совместительству а/г Княгинин

 


 - отделение лыжных гонок:

7 февраля 2017 года  команда  ГУ «СДЮШОР Мядельского района  приняла участие в областных соревнованиях по лыжным гонкам среди учащихся учреждений общего среднего образования в рамках 29 круглогодичной  спартакиады, прошедшей в Логойском районе на лыжно-биатлонной базе «Заячья поляна». Вместе с ребятами  Минской области на старт вышли 8 спортсменов Мядельского района. По результатам личной гонки на 1500 метров мядельчанка Шип Алеся заняла 3-е место. В командном зачете спортсмены нашего района заняли также третье место.

- отделение гребли на байдарках и каноэ:

10-11 февраля 2017 года  в г.п. Плещеницы состоялось Первенство Минской области по общей физической подготовке среди учащихся отделений специализированных учебно-спортивных учреждений по гребле  на байдарках и каноэ. В программе соревнований были такие виды спорта как бег, жим лежа, тяга лежа, плаванье. В возрастной категории юноши - байдарка 2005 гг.р. и моложе Гирин Владислав занял 2-е местос результатом 288,73 очка


Оздоровительная компания 2016года.

 

В период летней оздоровительной компании 2016года на базе ГУ «СДЮШОР Мядельского района» было организовано 2 смены спортивно-оздоровительного лагеря  с дневным пребыванием. Оздоровлено 100 учащихся  /1 смена -51, 2 смена-49/.

 

Выступление учащихся на областных и республиканских соревнованиях.

 

Отделение лыжных гонок.

01-03.02.2016г. г.п.Плещеницы

 Открытое первенство Минской области по лыжным гонкам 

Яковлева Наталья

Индивидуальная гонка класс. стиль 3 км

2 место

Индивидуальная гонка своб. стиль 3 км

1 место

Хотянович Анастасия

Индивидуальная гонка класс. стиль 3 км

1место

Спринт  класс. /пролог/ 1,2 км

1 место

26-28 сентября 2016года г.п.Плещеницы

Спартакиада ДЮСШ Минской области по бегу на лыжероллерах

 и кроссу

 

Садовский Вадим

Лыжероллеры своб. стиль 6км 

1 место

Полянская Яна

Лыжероллеры своб стиль 3км

3 место

Козловская Лера

Кросс 1км

 

3 место

  

Отделение гребли на байдарках и каноэ.

 

11-12 февраля 2016года т/к «Нарочь»

Первенство Минской области по ОФП среди учащихся отделений гребли на байдарках и каноэ

 

Азарко Анастасия2002г.р.

2002г.р. и моложе

2 место

Тиманович Максим 2002г.р.

2002г.р.и моложе

1 место

Божелко Павел 2002г.р.

2002г.р.и моложе

2 место

Демешкевич Егор 2003г.р.

2002г.р.и моложе

3 место

Русак Иван 2002г.р.

2002г.р.и моложе

1 место

Лавринайть Максим 2002г.р.

2002г.р.и моложе

2 место

 

04-06 мая 2016года г.Жодино

Спартакиада ДЮСШ Минской области по гребле на байдарках и каноэ

Азарко Сергей 2001г.р.

С-2,1000м

3 место

 

 

С-2, 500м

3 место

Кайко Андрей 2000г.р.

С-2,1000м

3 место

 

 

С-2, 500м

3 место

Жуковская Ксения 2000г.р.

К-1,500м

2 место

 

 

К-1,200м

3 место

 

26-27 мая 2016года г.Жодино

 Спартакиада ДЮСШ Минской области по гребле на байдарках и каноэ

Азарко Сергей 2001г.р.

С-2, 1000м

3 место

 

 

С-2, 500м

2 место

Жуковская Ксения 2000г.р.

К-2,1000м

3 место

 

 

К-2, 500м

3 место

Кабайло Руслан 1999г.р.

К-2, 500м

1 место

Бовтрамович Евгений 1999г.р.

С-2, 1000м

3 место

 

 

С-2, 500м

2 место

Василевич Андрей

К-2,500м

1 место

  

30.06-01.07.2016г. г.Борисов

Открытое первенство Минской области по гребле на байдарках и каноэ памяти заслуженного тренера БССР В.Топчиева и Мастера спорта СССР Н. Мартыновича  г.Борисов

 

Лавринайть Максим 2002г.р.

К-1, 500м

1 место

 

 

К-2, 500м

2 место

Демешкевич Илья 2001г.р.

К-2, 500м

2 место

Смолко Антон 2001г.р.

К-1,500м

3 место

Божелко Павел  2002г.р.

К.1. 500м

3 место

Малько Никита 2001г.р.

К-2, 500м

3 место

Бирало Максим 2001г.р.

К-2, 500м

3 место

  

11-14 августа 2016года  г.Заславль

Спартакиада  ДЮСШ РБ по гребле на байдарках и каноэ

Смолко Антон  2001г.р.

 

К-2, 200м

1 место

Демешкевич Илья 2001г.р.

2001-2002г.р.

К-2, 1000м

3 место

Лавринайть Максим 2002г.р.

2001-2002г.р.

К-2, 1000м

3 место

 

 

 

К-2, 200м

1 место

  

Результаты воспитанников на республиканских и международных соревнованиях по гребле на байдарках и каноэ.

 

19-22 апреля 2016года г.Брест

Кубок РБ 1 часть

Махнист Алексей

С-1, 1000м

1 место

Толочко Алексей

С-1,200м

4 место

 

18-19 мая 2016г. г.Дуйсбург Германия

  Европейские континентальные олимпийские квалификационные соревнования

 

Махнист Алексей

С-1, 1000м

6 место

 

20-22 мая 2016г. г.Дуйсбург Германия 

Кубок  мира 1 ый этап

Махнист Алексей

С-1, 500м

10 место

  

8-12 июня 2016г. г.Брест

Чемпионат РБ

Махнист Алексей

С-1, 1000м

1 место

 

 

С-2, 1000м

2 место

 

 

С-4, 500м

1 место

Толочко Алексей

С-1,200м

8 место

 

 

С-2, 200м

5 место

 

14-17 июня г.Заславль

Первенство РБ среди юниоров

Василевич Андрей

К-1, 200м

1 место

 

 

К-1, 500м

3 место

 

24-26 июня 2016г. г.Москва

Чемпионат Европы

Махнист Алексей

С-4, 1000м              4 место

  

14-17 июля 2016года г.Пловдив Болгария

Чемпионат Европы среди юниоров  и молодёжи до 23 лет

Махнист Алексей

С-2, 1000м

 

 

 

С-4, 500м

5 место

Василевич Андрей

К-1, 200м

6 место

  

28-31 июля 2016года г.Минск

Чемпионат мира среди юниоров и молодёжи до 23 лет

Махнист Алексей

С-2, 1000м

10 место

Василевич Андрей

К-1,200м

10 место

14-17 августа 2016г. г.Заславль

Олимпийские дни молодёжи РБ

Василевич Андрей

К-1, 500м

1 место

 

 

К-2, 200м

1 место

  

28-31 августа  2016года г.Заславль

Кубок РБ 2 часть

Толочко Алексей

С-2, 200м

1 место

            

 

ДОЛГОЖДАННАЯ МЕДАЛЬ

   Алёна ЛАПЦІК: “У тым, што падняўся сцяг маёй краіны, была і мая заслуга”

  

  ПЕДСАВЕТ, які на днях адбыўся ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву раёна, быў пазначаны прыемнай падзеяй: да выкладчыкаў з нагоды атрымання бронзавай узнагароды на чэмпіянаце Еўропы па грэблі на байдарках і каноэ сярод моладзі і юніёраў завітала былая іх вучаніца, майстар спорту па грэблі Алёна Лапцік.

     —  Алёна, віншуем цябе з гэтым вельмі значным поспехам, — звярнуўся ад імя калектыву выкладчыкаў дырэктар установы Андрэй Малько. — Прыемна ўсведамляць, што ў тваіх дасягненнях ёсць і заслугі нашых трэнераў: свой шлях у вялікі спорт ты пачынала ў нас. Таму мы шчыра радуемся тваім поспехам і ганарымся імі. Спадзяёмся, што наперадзе ў цябе яшчэ  шмат узнагарод  і перамог, дзе ты з годнасцю будзеш адстойваць гонар краіны, Мядзельшчыны і нашай школы.

    Алёне ўручылі прыгожы букет кветак і прас у падарунак. Потым адбылася размова з дзяўчынай.

   —  Раскажы, калі ласка, пра спаборніцтвы.

   — На чэмпіянаце Еўропы па грэблі на байдарках і каноэ сярод моладзі і юніёраў, які адбыўся 17-21 верасня ў Румыніі, каманда Беларусі заваявала шмат узнагарод. Сярод іх адна — мая. Разам з напарніцай Анастасіяй Лаўрэнавай у двойцы на дыстанцыі 500 метраў атрымалі “бронзу”.

   — Напэўна, гэтаму папярэднічала значная падрыхтоўка?

   —  Так. Рыхтавалася вельмі старанна і доўга. Канкрэтна ў пары з Насцяй трэніраваліся год. Наш трэнер, Уладзімір Аляксандравіч Ромыш, шмат з намі працаваў. Вельмі ўдзячны яму за гэта. Падрыхтоўцы спадарожнічалі зборы, у тым ліку і ў Партугаліі (гэта быў зімовы перыяд). Летам рыхтаваліся ў Заслаўі на грабным канале. Магу сказаць, што ў нашай краіне створаны выдатныя ўмовы для падрыхтоўкі спартсменаў майго профілю. Ведаю, што трэніравацца можна ў Брэсце, Гомелі. Адкрыты выдатныя залы для фізічнай падрыхтоўкі з грабнымі трэнажорамі, саунамі, якія патрэбны спартсменам пасля нагрузак. Ёсць магчымасць і для замежных збораў. Як бачыце, грошы выдаткавалі і для нас, каб трэніраваліся ў Партугаліі.

—  Алёна, узгадай, калі ласка, калі ўпершыню села ў байдарку.

    — Была вучаніцай трэцяга класа Нарацкай СШ №2, калі да нас у клас завітаў Андрэй Вітальевіч Малько і запрасіў у спартыўную школу. Бацькі далі згоду, і я туды запісалася. Памятаю, што на першую сваю трэніроўку спазнілася. Заняткі ж у вадзе вельмі спадабаліся. Летам мы куляліся з лодак, плюхаліся. Словам, было весела. Памятаю і першы ўдзел у спаборніцтвах, якія праходзілі ў Мядзеле, я нават не дайшла да фінішу — перакулілася. Было шмат слёз. Потым — іншыя спаборніцтвы: абласныя, рэспубліканскія. Тое, што заклала пачатковая школа, стала вызначальным. І зараз мае былыя трэнеры (Валянцін Казіміравіч Гушча, Юрый Ермалаевіч Іваноў, Андрэй Анатольевіч Гатко) хвалююцца за мяне, падтрымліваюць. Андрэй Вітальевіч заўсёды тэлефануе, цікавіцца як поспехамі, так і асабістым станам. Зараз вучуся ў Барысаўскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. І вось праз два гады навучання дасягнула такой перамогі. Дарэчы, на Чэмпіянаце ўдзельнічала яшчэ ў “адзіночцы” на 200 метраў і стала пятай. Гэта таксама вельмі добры вынік.

    —  Як бачна, ты пакараеш усё больш высокія прыступкі. Якая мара на чарзе?

    —  Гэта і этапы Кубка свету, і Чэмпіянаты свету. У гэтым годзе пераходжу ў маладзёжную зборную (Алёне ў кастрычніку спаўняецца 18 год — аўт.), таму наперадзе шмат напружанай працы. А самая высокая мара — паўдзельнічаць у Алімпіядзе.

    —  Вяртаючыся да апошняй перамогі. Якія эмоцыі перажывае спартсмен, падымаючыся на прыступку п’едэстала?

    —  Мы з напарніцай былі бязмерна шчаслівымі. Пасля заплыву эмоцыі перапаўнялі, не маглі іх стрымліваць: абдымаліся, скакалі ад радасці, крычалі… А калі ішла на п’едэстал за ўзнагародай, ад хвалявання ногі падкошваліся. Адчуванне, як быццам упершыню на іх стала. Перамешваліся эмоцыі і радасці, і нейкага страху. Але, у рэшце рэшт, ты стаіш з медалём і цябе перапаўняе гонар, бачыш вочы трэнера і разумееш, што ўсё было не дарэмна. А вось падымаецца сцяг тваёй краіны, гучыць гімн, і ты ведаеш, што ў гэтым твая заслуга. Няхай медаль не залаты і нават не сярэбраны. Але гэта перамога, і ў першую чаргу над сабой. Слёзы па твары каціліся самі па сабе. Потым была фотасесія і цэлы дзень адпачынку. Мы схадзілі на масток, адкуль выходзілі на ваду, і тройчы апусцілі ў яе медалі — ёсць такая прыкмета, каб шанцавала і надалей.

       А дома мяне чакалі бацькі — маці Ірына Пятроўна, тата Уладзімір Сцяпанавіч і старэйшы брат Лёша. Іх падтрымка вельмі важная. Дзе б я не знаходзілася, ведаю, што ў думках яны заўсёды побач, хварэюць за мяне і трымаюць кулачкі.

    — Поспехаў табе, Алёна. І каб абавязкова збылася твая мара трапіць на Алімпіяду!

Все начинается с малого

  Всё начинается с малого. И большой спорт зарождается, как правило, в детские и юношеские годы.  В этот период у детей прививается любовь и потребность к спорту,  к здоровому образу жизни. В этом плане немаловажная роль принадлежит детско-юношеским спортивным школам. Именно здесь закладывается фундамент побед в большом спорте. И чем больше ребят занимаются различными видами спорта, тем больший резерв имеется для пополнения сборных команд республики. Мядельская СДЮШОР может гордиться успехами своих бывших воспитанников и неустанно готовит молодую смену. С 13-го по 15-е сентября в г. п. Плещеницы проходила спартакиада ДЮСШ области по бегу на лыжероллерах и кроссу, где мядельская команда под руководством тренеров – преподавателей Натальи Утюговой и Натальи Баран, заняла 1-е общекомандное место. Все ребята старались внести свой вклад в общую победу, и это дало результат. В личном зачете отличилась Анастасия Хотянович – 1-е место в лыжероллерном беге на 5 километров и кроссе на трёхкилометровке. Яна Полянская заняла 3-е место на трёхкилометровой лыжероллерной трассе и однокилометровой кроссовой. Наталья Яковлева  была третьей в кроссе на 2 км. Может в будущем кто-то из них и прославит нашу страну на больших мировых спортивных состязаниях. Всё начинается с малого.

Шлях да “залатога” п’едэстала

   З 3 ПА 5 ліпеня ў нямецкім горадзе Брандэнбург прайшлі IX Балтыйскія юнацкія спартыўныя гульні. Беларусь на іх прадстаўлялі 142 спартсмены 2000-2001 гадоў нараджэння. Яны заваявалі 127 медалёў рознай вартасці: 74 залатыя, 32 сярэбраныя і 21 бронзавы.

  Вельмі прыемна, што золата беларускай камандзе здабыў і выхаванец Мя­дзельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Андрэй Васілевіч. Гэта сведчыць пра тое, што добрыя спартыўныя традыцыі закладзены ў нашай СДЮШАР. У тым ліку і ў развіцці такога віду, як веславанне на байдарках і каноэ. На працягу апошніх год выхаванцы школы паказваюць нядрэнныя вынікі. Яны становяцца пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, даволі паспяхова выступаюць і на міжнароднай арэне. Днямі сустрэўся са старшым трэнерам-выкладчыкам Аляксандрам Карпеем і папрасіў яго крыху расказаць пра Андрэя.

— У нас займаўся старэйшы брат Андрэя. Неяк ён прывёў з сабой хлапчука, які хадзіў у трэці клас. Невялікага росту, любіў гуляць у футбол, тэніс. Нічым асаблівым не вызначаўся. Першым трэнерам у яго быў Андрэй Бурачонак. Два гады з ім працаваў. Потым Бурачонак звольніўся і Васілевіч перайшоў да нас, — расказвае Аляксандр Фёдаравіч.

   Зазначу, што Аляксандр Карпей працуе разам з Валянцінам Гушча. З меншымі дзецьмі займаецца пераважна Валянцін Казіміравіч, а з большымі, якія падаюць ужо нейкія надзеі, — Аляксандр Фёдаравіч. У выпадку неабходнасці трэнеры падстрахоўваюць адзін аднаго. Штодзённая, карпатлівая работа дае пэўныя вынікі. Невыпадкова сярод юных весляроў ёсць кандыдаты і нават майстры спорту.

   — Скажу шчыра, асаблівых надзей на Андрэя мы не ўскладалі. Але хлопец стараўся. Ён выказаў жаданне пайсці вучыцца ў Барысаўскае вучы­лішча алімпійскага рэзерву. Мы дапамаглі яму туды ўладкавацца. Рэгулярныя трэніроўкі ў вучылішчы, адпаведнае харчаванне — усё гэта станоўча паўплывала на юнака. І вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. Ужо ў 2013 годзе ён стаў прызёрам адкрытага першынства сталічнай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ. У маі мінулага года праходзілі першынство вобласці па веславанні на байдарках і каноэ і спартакіяда школьнікаў. Андрэй стаў пераможцам на байдарцы адзіночцы на дыстанцыях 200 і 1000 метраў, на байдарцы двойцы ён таксама стаў пераможцам на гэтых дыстанцыях, — працягвае размову Аляксандр Фёдаравіч. — На рэспубліканскай спарта­кіядзе школьнікаў, якая праводзілася напрыканцы чэрвеня мінулага года ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці на байдарцы адзіночцы на дыстанцыях 1000 і 200 метраў Андрэй быў трэцім. Бягучы год для юнага спартсмена наогул стаў «ураджайным». У спартакіядзе ДЮСШ сталічнай вобласці, якая праводзілася ў Заслаўлі 14-16 мая, Руслан Кабайла і Андрэй Васілевіч на байдарцы двойцы на дыстанцыі 500 метраў былі першымі, на дыстанцыі 200 метраў — другімі. На байдарцы адзіночцы на дыстанцыі 1000 метраў Андрэй заняў трэцяе месца, 500 метраў — другое, 200 метраў — першае. У апошнія дні мая ў Гомелі праходзіла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ. Тут таксама вызначыўся Васілевіч. На байдарцы адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў ён заняў першае месца. Гэтым самым юны спартсмен адкрыў сабе шлях на IX Балтыйскія юнацкія спартыўныя гульні. У складзе зборнай нашай краіны ў Гомелі праходзіў зборы, напружана трэніраваўся. Таму здабытае золата не выпадковасць, а цяжкая і мэтанакіраваная работа юнака. Усяго ў IX Балтыйскіх юнацкіх спартыўных гульнях прынялі ўдзел 780 юных атлетаў з 9 краін (Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі і Швецыі), якія змагаліся ў 13 відах спорту.

  — Аляксандр Фёдаравіч, магчыма вы ведаеце, якія планы ў Андрэя на будучае? — цікаўлюся.

   — Уважліва сачу за выступленнямі нашага выхаванца. Сёлета ён закончыў Барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Марыў паступаць у ваеннае вучылішча. Але ў сувязі з добрымі поспехамі на міжнародным узроўні, магчыма, застанецца ў спорце. Андрэю будзе прысвоена званне «Майстар спорту». Мы ганарымся тым, што менавіта ў нас Васілевіч рабіў першыя крокі ў спорт, — чую ў адказ. — Увогуле, з нашай школы выйшла нямала таленавітых спарт­сменаў. Сярод іх Аляксей Махніст, які на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ заняў чацвёртае месца, выканаў нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. Добрыя вынікі паказвае Аляксей Талочка. Ён таксама  ўдзельнік чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў, уваходзіць у склад Нацыянальнай зборнай Беларусі. Падаюць пэўныя надзеі Яўген Баўтрамовіч і Ксенія Жукоўская, якія з’яўляюцца членамі зборнай Мін­скай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ.

   — Як вы лічыце, гэта заслуга кагосьці асобнага ці ўсяго калектыву школы?

  — Толькі калектыву на чале з дырэктарам Андрэем Малько. Умовы для трэніровак і заняткаў добрыя, выкладчыкі адукаваныя, адказныя. Кожны хварэе за сваіх падапечных, усе разам радуемся поспехам, якія паказваюць нашы выхаванцы на спаборніцтвах рознага ўзроўню, — адказаў на развітанне Аляксандр Карпей. — Спадзяюся, што і на Х Балтыйскіх юнацкіх спартыўных гульнях, якія пройдуць у Беларусі з 7 па 9 ліпеня 2017 года ў Брэсце, будуць прадстаўнікі Мядзельшчыны.

















Яндекс.Метрика

Адрес: 222397 Минская обл. г.Мядель, пл.Шаранговича, 2
Телефон: (801797)55310
Электронная почта: roo@myadel.edu.by[[Region1]