Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.01.2014

ГАЛІНОВАЯ спартакіяда педагагічных работнікаў, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 110-й гадавіне прафсаюзнага руху Беларусі, адбылася ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

 

 

 

 

32 каманды прынялі ўдзел у спаборніцтвах. Гэта калектывы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, НДЦ “Зубраня”, 17 каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 10 — дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Пасля захапляючых спаборніцтваў спартакіяды, былі падведзены яе вынікі. У асабістым заліку па стральбе лепшы вынік паказала Святлана Тацэвіч (Старлыгскі ВПК д/с-СШ), у дартсе — Ганна Рамейка (Камароўская СШ), штрафны кідок лепш выканаў Віктар Шаранговіч з Мядзельскай СШ №1, а практыкаванні са скакалкай — Валерый Юрманаў (СШ №2 г. Мядзел). У эстафеце перамагла каманда НДЦ “Зубраня”, другімі і трэцімі тут былі каманды Свірскай і Будслаўскай сярэдніх школ. У агульным заліку ў групе “Б” на першым месцы каманда д/с г. п. Свір, на другім і трэцім —дашкольныя ўстановы з аг. Нарач і к. п. Нарач. У групе “А” перамогу атрымаў калектыў Занарацкай СШ. Другое месца тут заняла каманда НДЦ “Зубраня” і трэцяе — Нарацкай СШ №2. А завяршылася мерапрыемства ўрачыстай перадачай эстафеты спартакіяды (спецыяльнага вымпела) галіноваму прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу ў асобе старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Мядзельшчыны Мікалая Юркевіча.

Выніковая табліца спартакіяды

Разделы сайта