Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.04.2015

"МЯЧ НАД СЕТКАЙ"

  У НЯСВІЖЫ прайшоў фінал спаборніцтваў па валейболе “Мяч над сеткай” у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства (юнакі 1999-2001 гадоў нараджэння). Акрамя гаспадароў, у рашаючых паядынках прынялі ўдзел каманды са Слуцка, Жодзіна і зборная нашага раёна. Валейбольная дружына азёрнага краю атрымала перавагу над сапернікам ва ўсіх трох сустрэчах. І заслужана стала пераможцам гэтых спаборніцтваў. Гонар нашага раёна ў складзе каманды абаранялі вучні Свірскай СШ Раман Шукела, Аляксей Лобач, Оскар Усціновіч, Мікіта Ляховіч, Ігар Рабянок, а таксама Ілья Макіеў (гімназія-інтэрнат г. Мядзела), Дзмітрый Шыбко з Нарацкай СШ №2 і Уладзімір Кабацура са Сваткаўскай СШ. Віншуем юнакоў з перамогай!

Разделы сайта