Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.03.2024

Даведаліся, з якіх устаноў адукацыі яшчэ тры фіналісты VІI раённага фестывалю гульні КВЗ

У раённым Цэнтры культуры сёння прайшоў другі паўфінал VІI раённага фестывалю гульні КВЗ «Сем цудаў гумару». Удзельнічалі ажно 7 каманд: «Не сезон» (Нарацкая СШ №2), «Свае ўсе!» (Гімназія г. Мядзела), «Дубак» (Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі), «СОС (Серьезная организация смеха)» (Мядзельская СШ №2), «ДНК (Дружные, находчивые, креативные)» (Слабадская СШ імя Адама Гурыновіча), «КМТС (Кого Могли, Того Собрали!)» (Княгінінская СШ), «#GabyBagnaSiti» (Старагабская СШ). Выяўлялі лепшых каманды ў чатырох конкурсах. Пачалі з візітоўкі пад назвай «Мы такія дзівакі». Потым быў «Біятлон», конкурс адной песні і СТЭМ «Вось як бывае».

На ўзнагароджанні адразу камандзе Княгінінскай сярэдняй школы ўручылі дыплом за другое месца ў нядаўным фінале абласнога этапу XIII рэспубліканскага чэмпіянату па гульні КВЗ сярод школьных каманд «У будучыню з усмешкай».

Узнагародзілі дыпломамі за найлепшыя жарты каманды гімназіі Мядзела і ўстаноў адукацыі са Слабады і Княгініна. Па традыцыі адзначылі лепшых акцёраў і актрыс гульні


Па рашэнні журы тры вакантныя месцы ў фінале дасталіся камандам Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі, Княгінінскай СШ і гімназіі Мядзела.


На сцэне — у вобразе каўбояў і нечысці. Як прайшоў другі паўфінал VІI раённага фестывалю гульні КВЗ — у здымках

Источник: https://narachanka.by/news/davedal-sya-adkul-yashche-try-f-nal-sty-v-i-rayonnaga-festyvalyu-guln-kvz/

Разделы сайта