Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2024

У Мядзеле адбыўся мітынг да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Сёння ў Мядзеле ля баявой машыны дэсанта адбыўся мітынг да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сілавых структур і грамадскіх арганізацый, школьнікі, а яшчэ — удзельнікі атрада ваенна-патрыятычнага профілю «Зарнічнікі» з НДЦ «Зубронак» і ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”.

Слова на мітынгу мелі ваенны камісар раёна Віталій Якушаў і старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі  Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане  Анатоль Сідарэнка. Удзельнікі мітынгу ўсклалі да памятнага знака гірлянду і кветкі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пракурор Мядзельскага раёна Яўген Маркевіч падзяліўся: — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў заўсёды застаецца з аднаго боку журботнай датай, а з другога — гераічнай і ўрачыстай. Мы заўсёды будзем памятаць салдат і афіцэраў, якім на жыццёвым шляху дасталіся суровыя выпрабаванні, але разам з тым яны прайшлі іх самааддана, з гонарам і годнасцю.

   

Источник: https://narachanka.by/fotoreportazhi/u-myadzele-adby-sya-m-tyng-da-dnya-pamyats-vo-na-nternatsyyanal-sta-35-goddzya-z-dnya-vyvadu-savetsk-h-voyska-z-afgan-stana/

Разделы сайта