Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.01.2024

Акцыя «Нашы дзеці»: захапляльнае падарожжа з Дзедам Марозам і Снягуркай і падарунак ад адзінаццацікласнікаў

Стаць чараўнікамі ў навагоднюю пару і падарыць дзецям сапраўдную казку не так складана. Традыцыйна ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і прафсаюзнай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна з Новым годам павіншавалі старшыня Маладзёжнага савета Мінскай абласной і Мядзельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анастасія Гансецкая разам з маладымі педагогамі. У гэты дзень дзеці акунуліся ў чароўны свет казкі, атрымалі шмат добрых і цёплых пажаданняў. Юныя хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў захапляльнае падарожжа разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Яны вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі песні, танцавалі, фатаграфаваліся з персанажамі, удзельнічалі ў майстар-класе, дзе кожны рабіў прыгажуню-елачку сваімі рукамі, атрымлівалі навагоднія падарункі. Напрыканцы навагодняга свята Анастасія Гансецкая падаравала выхаванцам цэнтра ад навучэнцаў Мядзельскай сярэдняй школы №2 сімвал надыходзячага года — цмока, зробленага вучнямі 11 класа. 


Источник: https://narachanka.by/shkolnaye-zhyccyo/aktsyya-nashy-dzets-zahaplyalnae-padarozhzha-z-dzedam-marozam-snyagurkay-padarunak-ad-starshaklasn-ka/

Разделы сайта