Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.11.2023

Вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

  Другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды праходзіў на базе ўсіх трох мядзельскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнічалі 180 вучняў (у тым ліку 40 — з сельскай мясцовасці). Найбольшай колькасцю ўдзельнікаў былі прадстаўлены каманды гімназіі (45 чалавек), Нарацкай сярэдняй школы №2 (35), Мядзельскай сярэдняй школы №2 (26) і Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі (22).

Пераможцамі прызнаны 93 удзельнікі алімпіяды (у тым ліку 7 — з сельскай мясцовасці). Дыпломам I ступені адзначана 27 чалавек, дыпломам II ступені — 30, дыпломам III ступені — 36.

Для адбору ўдзельнікаў на трэці этап алімпіяды прадстаўніку абласнога інстытута развіцця адукацыі перададзена 36 работ.

Разделы сайта