Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.11.2023

Дзень адчыненых дзвярэй

У Дні адчыненых дзвярэй, які прайшоў у аддзеле прымусовага выканання Мядзельскага раёна, прынялі ўдзел вучні 11 класа гімназіі г. Мядзела. Пра прафесію судовага выканаўцы, гісторыю яе паходжання расказала юнакам і дзяўчатам судовы выканаўца Юлія Горбач. Юлія Генадзьеўна спынілася таксама на агульнай колькасці і структуры сістэмы органаў прымусовага выканання, асноўных задачах і абавязках гэтай службы, патрабаваннях да работнікаў. — Судовыя выканаўцы надзелены адпаведным колам паўнамоцтваў, якія дазваляюць ім эфектыўна працаваць у рамках выканаўчых вытворчасцей і своечасова прымаць меры да поўнага і своечасовага выканання патрабаванняў судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, — падкрэсліла Юлія Горбач. — Адным словам, гэта службовыя асобы, дзейнасць якіх накіравана на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб, узнаўленне справядлівасці ў грамадстве, абарону інтарэсаў дзяржавы. Падчас Дня адчыненых дзвярэй ішла таксама размова аб узаемадзеянні органаў прымусовага выканання з іншымі праваахоўнымі структурамі — органамі ўнутраных спраў, пракуратурай, Следчым камітэтам. Гаварылася і аб тым, што людзям гэтай прафесіі трэба быць не толькі добрымі юрыстамі, але і нядрэннымі псіхолагамі, каб умець паўплываць на фізічных асоб і заклікаць іх у добраахвотным парадку выконваць патрабаванні выканаўчага дакумента.

 
Источник: https://narachanka.by/news/u-addzele-prymusovaga-vykanannya-myadzelskaga-rayona-praysho-dzen-adchynenyh-dzvyarey/

Разделы сайта