Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.10.2023

Майстар-клас, трэніроўка і гульня

У Свірскую сярэднюю школу прыязджалі валейбалісты Раман Шукела і Дар’я Савасцьян. Раман — былы вучань установы, цяпер працуе інжынерам-энергетыкам і ў вольны час займаецца валейболам. Ён тры разы ў складзе каманды Stadler быў чэмпіёнам першага дывізіёну «Mvl Mix-Мінская валейбольная ліга змешаных складаў». А яшчэ гуляе ў мужчынскай аматарскай валейбольнай лізе Мінска — з камандай «Армата» быў чэмпіёнам першага дывізіёну, двойчы быў прызнаны яе найлепшым гульцом. У школьны час Раман у складзе каманды Мядзельскага раёна станавіўся чэмпіёнам вобласці і цяпер прыязджае гуляць за нашу зборную. Дар’я Савасцьян з’яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі па пляжным валейболе. Раман і Дар’я правялі майстар-клас па валейболе і трэніроўку са старшакласнікамі. Потым зборная школы згуляла супраць каманды, у якой былі госці і настаўнік фізічнай культуры школы Юрый Шукела.

Источник: https://narachanka.by/news/maystar-klas-tren-ro-ka-gulnya-u-sv-rskuyu-syarednyuyu-shkolu-pryyazdzhal-valeybal-sty/ 

Разделы сайта