Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.04.2013

“Мая мова, мая культура, я”

На днях былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых праектаў “Мая мова, мая культура, я”.

     Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сярод вучняў 9–11 класаў школ, гімназій, ліцэяў Рэспублікі Беларусь у лютым праводзіўся конкурс творчых праектаў “Мая мова, мая культура, я”.
 
   Конкурс меў наступныя накірункі:
- рэклама сваёй любімай кнігі альбо “антырэклама” нелюбімай;
- пераклад верша У.С.Высоцкага;
- эсэ “Я нарадзіўся тут”;
- эсэ “Інтэрнэт-камунікацыя: праблемы рэальнай і віртуальнай асобы”.
 
     27 сакавіка кампетэнтнае журы падвяло вынікі. Мы віншуем вучняў, якія сталі пераможцамі, і іх настаўнікаў:
- Галенькову Валерыю, вучаніцу  10 класа, і настаўніцу Памецька Люцыю Вацлаваўну ( ДУА “Занарацкая сярэдняя школа”);
- Багінскую Вікторыю, вучаніцу 11 класа, і настаўніцу Галаенка Марыну Міхайлаўну  (ДУА “Мядзельская сярэдняя школа №1 імя У.Дубоўкі”);
- Клімовіч Аляксандру, вучаніцу 10 класа, настаўніцу Якубоўскую Кацярыну Віктараўну (ДУА “Гімназія-інтэрнат г.Мядзела”).
Віншуем навучэнцаў і педагогаў.
 
З работамі пераможцаў конкурсу можна пазнаёміцца ў раздзеле Направления деятельности – Работа с одарёнными детьми – Конкурсы.

Разделы сайта