Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.05.2023

Юныя лёгкаатлеты з Мядзельшчыны заваявалі медалі на першынстве вобласці

У сталіцы 11 і 12 мая праходзіла першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў праграме спартакіяды ДЮСШ і СДЮШАР. Удзельнічалі юнакі і дзяўчаты 2008-2009 гадоў нараджэння. Прадстаўнікі каманды СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі на ім медалі.

Марыя Валюк стала другой у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 2000 метраў сярод дзяўчат. Марыя вучылася ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і займалася ў СДЮШАР раёна на аддзяленні па лёгкай атлетыцы. Цяпер яна — навучэнка Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву.

Вызначыліся таксама вучні Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, якія займаюцца ў СДЮШАР раёна. Сярод хлопцаў Максім Будзько стаў другім у кіданні молата — ён кінуў снарад на 31 метр 73 сантыметры. А Сяргей Кедроўскіх перамог у бегу на 800 метраў — паказаў вынік 2:12,9.

Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/yunyya-lyogkaatlety-zavayaval-medal-na-pershynstve-voblasts-pa-lyogkay-atletytsy/ 

Разделы сайта