Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2023

У Мядзеле прайшоў раённы бацькоўскі сход

Увечары 23 сакавіка ў Мядзельскім раённым Цэнтры культуры прайшоў бацькоўскі сход на тэму “Выбар прафесіі — справа адказная!”. Удзел у ім прынялі работнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, бацькі.

Аб заканчэнні 2022/2023 вучэбнага года і правілах правядзення цэнтралізаванага экзамену праінфармавала прысутных намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Наталля Гірына.

Дапамагчы дзецям вызначыцца з будучай прафесіяй раіла бацькам начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Кундра.

Аб асаблівасцях прафесіі выратавальніка расказаў удзельнікам сходу намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Вадзім Сіняўскі. Ён паведаміў пра падрыхтоўку спецыялістаў ведамства ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, пра прывілеі курсантаў перад звычайнымі студэнтамі.

Пра ўмовы, створаныя для вучобы, жыцця, заняткаў у вольны час у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў і ў Магілёўскім інстытуце МУС Рэспублікі Беларусь, дзе рыхтуюцца будучыя работнікі міліцыі, расказаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Руслан Скварцоў.

На шляхах праходжання воінскай службы і атрыманні прафесіі афіцэра спыніўся начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята раёна капітан Алег Калеснік.

Усе выступоўцы нагадалі таксама пра парадак паступлення ў навучальныя ўстановы сілавога блоку.

Аб рынку прафесій у раёне, асаблівасцях навучання і перанавучання з дапамогай службы занятасці расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, загадчык сектара занятасці насельніцтва Аляксандр Апановіч.

Источник: https://narachanka.by/news/u-myadzele-praysho-rayonny-batsko-sk-shod/

Разделы сайта