Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.03.2023

Юным мядзяльчанам уручаны пашпарты

УРУЧЭННЕ пашпартоў юным грамадзянам, цёплыя словы віншавання, экскурсія — усё гэта было сёння ў Мядзельскім музеі народнай славы. Там праходзіла ўрачыстасць у межах акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”.

Да ўсхваляваных падлеткаў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак: • Вось вам ужо 14. Вы адчыняеце дзверы ў дарослае, самастойнае жыццё. Ну, магчыма, не на 100% дарослае, але на 80 — я ведаю дакладна. Атрымаўшы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, вы набудзеце новыя правы і новыя абавязкі. У вас стане больш магчымасцей, але і з’явіцца адказнасць: за сябе, за сваіх блізкіх і за будучыню нашай краіны — Рэспублікі Беларусь. Веру, што кожны з вас, атрымаўшы такі важны ў жыцці дакумент, паставіць для сябе новыя цікавыя мэты і дасягне іх. Атрымаўшы новыя магчымасці, зможа іх рэалізаваць. Бо, разгарнуўшы пашпарт, вы прачытаеце самыя важныя ў ім словы: “Уладальнік гэтага пашпарта знаходзіцца пад абаронай Рэспублікі Беларусь”. Заўсёды памятайце, што вы — грамадзяне сваёй краіны, вы апора для яе, а краіна — апора для вас. Віншую вас і жадаю, каб усё ў вашым жыцці атрымалася і здзейснілася так, як вы гэтага захочаце самі.

Добрыя пажаданні адрасаваў юным грамадзянам старшы памочнік пракурора раёна Аляксей Купрэвіч. Ён зазначыў: • Ужо год дзейнічае абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Менавіта вам трэба будзе адкрываць новыя гарызонты, развіваць нашу краіну і Мядзельскі раён. У абноўленай Канстытуцыі паняцце абавязку напоўнена новым зместам. Артыкулам 54 устаноўлена, што захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа і патрыятызм — абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Віншую вас з гэтым знамянальным днём, прашу быць годнымі грамадзянамі, памятаць пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду ў адносінах да ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў і ніколі не дапусціць такога ў нашай краіне.

• З моманту, калі атрымліваем пашпарт, мы з’яўляемся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны, — нагадаў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Алег Буйчонак. — У сувязі з гэтым можам суадносіць сябе з мінулым нашай краіны — таго, што было раней — і з’яўляцца яго часцінкай, а таксама бачыць сябе ў далейшым развіцці Беларусі. Хацелася б, каб у кожнага ўладальніка пашпарта гэты дакумент выклікаў адчуванне гонару, бо ў нас ёсць чым ганарыцца. Памятайце: пашпарт не проста дакумент, што сведчыць асобу — дзякуючы яму адкрываюцца новыя магчымасці.

Пашпарт грамадзяніна і падарункавае выданне “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” атрымалі Ігнат Грахольскі, Вікторыя Рачыцкая і Паліна Малько з Мядзельскай СШ №2, гімназісты Надзея Валюк, Караліна Валодзька, Святлана Ярчак, Цімафей Лісіцкі, а таксама вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Марыя Сымановіч, Ганна Шыдлоўская і Лізавета Маслоўская. Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Кацярына Клімовіч уручыла ім памятныя падарункі. Ад імя юных грамадзян выступіла Святлана Ярчак.

• Нам выпаў гонар атрымаць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы, — сказала дзяўчына. — Гэта дае магчымасць зразумець, якая вялікая ўвага на дзяржаўным узроўні надаецца моладзі. Пастараемся з высокім пачуццём патрыятызму зрабіць годны ўнёсак у развіццё нашай Беларусі.

  

Разделы сайта