Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2023

Сталі вядомыя ўсе фіналісты VI раённага фестывалю КВЗ

Сёння, 25 лютага, у раённым Цэнтры культуры адбыўся другі паўфінал VI раённага фестывалю Клуба вясёлых і знаходлівых «Гумарны фрэш».

Спаборнічалі чатыры каманды: «зНуля» (Крывіцкая СШ), «КМТС (Кого Могли, Того Собрали!)» (Княгінінская СШ), «Нумар першы» (Нарацкая СШ №1), «Сливки юмора» (Мядзельская СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі). Паказвалі яны ўменне жартаваць ў чатырох конкурсах.

Узнагародзілі напачатку лепшых акцёраў і актрыс гульні і за найлепшыя жарты. У выніку ў фінал адразу ўвайшлі дзве каманды: Княгінінскай і Крывіцкай школ. І па рашэнні старшыні журы дабралі яшчэ адну — Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

Такім чынам, у фінале згуляюць пяць каманд. Апроч названых, гэта «З прапіскай з сЯла» Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка і «Не сезон» з Нарацкай СШ №2.

      

Источник: https://narachanka.by/news/stal-vyadomyya-se-f-nal-sty-vi-rayonnaga-festyvalyu-kvz/

Разделы сайта