У сталіцы 7 кастрычніка адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычных бягах і кіданні сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010 гадоў нараджэння.
Вызначыліся на ім нашы землякі — каманда СДЮШАР раёна. Трэція месцы занялі Паліна Будзько ў кіданні дыска, Сяргей Кедроўскіх у бегу на 300 метраў, Арцём Буніч у кіданні молата. Другія месцы занялі Максім Будзько ў кіданні молата і Аляксей Багуцкі ў кіданні кап’я. Пераможцамі сталі Сафія Гарбацэвіч ў кіданні кап’я, Арцём Сяліцкі ў кіданні молата і Аляксей Багуцкі ў кіданні дыска. Усе яны з'яўляюцца вучнямі ДУА "Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі".
Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/zemlyak-stal-peramozhtsam-pryzyoram-pershynstva-m-nskay-voblasts/