4 студзеня 2013 года ў ДУА “Свірская сярэдняя школа” адбылося чарговае паседжанне школы маладога педагога “Дыялог”. Сустрэча маладых спецыялістаў з начальнікам аддзела адукацыі Ірынай Валянцінаўнай Рогаўскай, прафсаюзным лідэрам Ірынай Васільеўнай Глінскай, загадчыкам метадычнага кабінета Ганнай Яўгенаўнай Саўчык, метадыстамі раённага метадычнага кабінета прайшла ў форме каляднага кафэ.
Афіцыйная частка сустрэчы маладых спецыялістаў з прадстаўнікамі аддзела адукацыі праходзіла ў форме гутаркі за круглым сталом. На працягу працы школы маладога педагога з маладымі спецыялістамі працаваў псіхолаг Таццяна Іванаўна Церашкевіч. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі абмяняліся віншаваннямі і пажаданнямі і захавалі калядную казку на агульным фотаздымку.