У Жодзіне 10 мая адбылося першынство Мінскай вобласці па веславанні на байдарках сярод ДЮСШ. Паспяхова выступалі на іх навучэнкі СДЮШАР Мядзельскага раёна Анастасія Дзегцярова і Кацярына Ярмаковіч. На байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў Анастасія была другой, а Кацярына — трэцяй. Такія ж вынікі паказалі дзяўчаты і на дыстанцыі 200 метраў.
А на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 метраў Анастасія Дзегцярова і Кацярына Ярмаковіч занялі першае месца, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.
Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/zyamlyachk-zavayaval-medal-na-pershynstve-m-nskay-voblasts-pa-veslavann/