Вельмі актуальнай ў веснавы і летні перыяд з’яўляецца праблема выпальвання сухой расліннасці, узнікненне пажараў у лясах і на тарфяніках. Цяжка, ды парой проста немагчыма падлічыць усе прамыя і ўскосныя страты, якія ўзнікаюць з прычыны лясных пажараў. Агонь знішчае звяроў і птушак, ягаднікі і грыбніцы, паслабляе лясныя масівы. Таму перш, чым кінуць запалку, варта падумаць, якія непапраўныя страты нанясуць прыродзе гэтыя дзеянні!
Як не сумна, але штогод лясныя пажары здараюцца. Таму, заўважыўшы пажар, трэба прыняць неадкладныя меры для тушэння. Прасцейшы спосаб – паспрабаваць збіць полымя галінкамі дрэў ці засыпаць яго пяском. Але тут неабходна памятаць, што не трэба рызыкаваць сваім здароўем і жыццём. Калі не атрымліваецца затушыць загаранне самастойна, абавязкова паведамляйце ў службу выратавання па нумары 101 ці 112.
Заўсёды трэба памятаць, што ў пажаранебяспечны перыяд забараняецца распальваць вогнішчы ў хвойных дрэвастоях і маладняках, тарфяніках, у месцах з падсохлай травой, на высечках, неачышчаных ад парубачных рэшткаў і нарыхтаванай драўніны. Ні ў якім разе нельга пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, напрыклад, такія, як запалкі, недакуркі. У лесе таксама нельга запраўляць палівам тэхніку пры працуючым рухавіку, выкарыстоўваць машыны з няспраўнай паліўнай сістэмай. Не трэба забываць і тое, што нельга падпальваць траву на лясных палянах і лугах, а таксама пажніўныя рэшткі і ржышча на палетках. Усё гэта можа прывесті да бяды.
Адказнасць за дадзеныя парушэнні ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.29 (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, непацягнуўшае прычыненне шкоды) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да двадцаці пяці базавых велічынь. Частка 2 названага артыкула (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках, якое пацягнула знішчэнне ці пашкоджанне лесу або тарфяніку) прадугледжвае штраф ад 25 да 50 базавых велічынь.
Што датычыцца выпальвання сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях, або не прыняцце мер па ліквідацыі загарання то ў адпаведнасці з артыкулам 15.57 цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Артыкул 15.58 – распальванне вогнішчаў у забароненых месцах) прадугледжвае папярэджанне ці штраф да дванаццаці базавых велічынь. Акрамя гэтага, за падобныя парушэнні, якія нанеслі прыродзе ўрон, прадугледжаны і больш строгія меры адказнасці: крымінальная – артыкул 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – і адміністрацыйная, якая прадугледжвае кампенсацыю нанесенага ўрону.
Паважаныя грамадзяне, перш, чым возмецеся за запалкі, добра падумайце, які ўрон вы можаце нанесці сваёй абыякавасцю. Памятайце, што, выпальваючы расліннасць, мы знішчаем прыроду роднай зямлі.