Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вянок прызнання Максіму Танку

Вашай увазе мы прапануем вершы, напісаныя вучнямі і настаўнікамі устаноў адукацыі Мядельскага района.

На экзамене

У мяне спыталі:

       У якой імперыі

Не  заходзіць сонца?

Я адказаў: – Толькі ў адной –

У імперыі паэзіі …

                             М.Танк

 

                                               

          Максіму Танку

 

Край Нарачанскі асенняй парою

Маленькага хлопчыка нам падарыў.

Край велічны, мудры, таленавіты,

І хлопчыка талентам ён надзяліў.

 

 Вырас той хлопчык, і родным мясцінам

Словы прызнання ён гаварыў:

“Люблю твае, Нарач, затокі і тоні…”

Для роднага краю жыў і тварыў!

 

Песні лунаюць над роднай старонкай,

Слаўная ў іх наша маці-краіна.

Любоў і гонар у кожным радочку:

“Дзе ступіш – то рэха, то казка, быліна…”

 

Шчэбетам птушак, шумам дубровы

Родная мова паэту была.

Дзіўна гучалі яе пералівы,

Каб у сэрцах людскіх вясна расцвіла.

 

Дзякуй табе, мілы край Нарачанскі!

За зорку паэзіі, што запаліў.

Яна нам  заўсёды хай свеціць-

Нашчадкам таго, хто край гэты любіў.

                                                Лобач  Анастасія, 7 клас ДУА “Свірская СШ”

 

          Паэту-земляку

 

У нашым Нарачанскім краі

Знатных шмат людзей хапае.

Сярод іх вядомы ўсім

Паэт цудоўны – Танк Максім.

 

Любіў лясы ён і азёры,

Рыбачыў тут, грыбы збіраў.

Бяду людскую ведаў, гора,

Пра жыццё вершы ён складаў.

 

Аб ім гамоняць нашы сосны, і хвалі гімн яму пяюць.

І, можа, хутка нашым вёскам

Імя паэта-земляка дадуць.

                                         Рызгунскі Міхаіл, 6 “Б” клас ДУА “Нарацкая СШ №2”

 

          Максіму Танку

 

Сярод сосен магутных, бярозак і ліп,

Дзе пеняцца Нарачы хвалі,

Жыў паэт-патрыёт, жыў змагар-барацьбіт,

Моцны, што бура, нязломны Граніт.

 

Нарач баяла казкі яму

Пра цяжкую людскую нядолю.

А палі збажыны ўсё шаптплі па дні,

Роднай мовай прасілі падмогі.

 

Не раз краты, турма замянялі яму

Мілы кут той і родныя сцены.

Прага волі вяла песняра-земляка

На змаганне за шчасце і долю.

                          Шкадун Паліна, 6 клас ДУА “Крывіцкі ВПК д/с-СШ”

  

          Максіму Танку прысвячаецца

 

Палі і лясы, і бусліныя крылы

Натхнялі на творчасць, на роздум і сілу.

Ты славіў Радзіму, людзей працавітых,

І родны наш край табой быў не забыты.

Пра веліч азёр і боханы хлеба

Ніхто лепш не скажа,

А мо і не трэба.

Бо ўсё, што напісана у тваіх творах,

Напэўна,  ніхто ужо не паўторыць

Пра спеў жаўрукоў і водар рамонкі…

Запаў у маім сэрцы голас твой звонкі.

Твой лёс і жыццё, у бясконцасць дарога…

Задумана шмат

І зроблена многа.

Мінаюць гады, жывуць пакаленні…

Я слаўлю цябе,

Зямляк, пясняр-геній!

          Паршута Дар’я, 7 клас ДУА “Мядзельская СШ №1 імя У.Дубоўкі”

 

Пра Яўгенія Скурко

 

Па лясной сцяжынцы выбягаю я

На лужок пры лесе.

Там жыла сям’я.

Быў у іх сыночак,

слова майстрам стаў,

пра родную старонку

у творах ён пісаў.

Пра майстроў-умельцаў,

Пра паўстанне, быт,

І пра сосны-гмахі,

Пра людзей сваіх.

Стаў вядомы ў свеце ён і яго люд.

Загучала слова

Пра нарачанскі кут.

              Томкавіч Дзіяна, 7 клас ДУА “Крывіцкі ВПК д/с-СШ”

 

 

 

       У Пількаўшчыне

 

Пількаўшчына!

Сцежкаю знаёмай

Да хаціны Танкавай ідзём.

Тут душа так шчыра нарадзіла

Вершы, падказаныя жыццём.

Пра бацькоў, пра родных,

Пра суседзяў.

Гумар ціхі,

Шчодрыя пачуцці.

Так хацеў Паэт,

Каб яго вершы

Усе людзі на зямлі пачулі.

Пількаўшчына.

Мілая мясціна.

Ты заўсёды выглядаеш годна.

Крочым мы да Танкавай хаціны -

Сонца ўсміхаецца лагодна.

                    Дунец Наталля, 10 клас ДУА “Камароўская СШ”.

 

       На Нарачы

 

Лёгкі ветрык над Нараччу,

Крыкі чаек чуваць над вадой.

Плёскат хваль,

цішыня і спакой -

Як тут хораша марыцца!

         Семяновіч Міхаіл, 5 клас ДУА “СШ №2 г. Мядзеля”.

 

     Прысвячэнне

У вершах Паэта - душа народа,

Шчасце і доля, каханне, святло.

Бруіцца крынічка ў лесе пад голлем,

І бусел махае з нябёсаў крылом.

                Лубнеўская Анастасія , 6 клас ДУА “Мядзельская СШ №1 імя У. Дубоўкі”

 

       Пясняр

На Мядзельшчыне ён з’явіўся,

З Радзімай лёс свой паяднаў.

Для новых вершаў нарадзіўся,

І светлы шлях сабе абраў.

Ён славіў сонейка і маці,

І хваль блакіт, і неба ўзлёт.

І хлеб у печы ў роднай хаце,

І казкі, што любіў народ.

 

         Назаранка Аляксандра, 5 клас ДУА “СШ №2 г.Мядзеля”.

 

 

       Максіму Танку

З тых далёкіх часоў -

З Нарачанскага краю,

Яго вершы напеўна

Для народа гучалі.

Нялёгкую выбраў

Хлапчына дарогу:

Праслаўляў ён свой край,

Песціў родную мову.

І былі тыя вершы,

Як належыць, ад сэрца.

Аб ім памяць людская

У вяках застанецца.

                    Лётка Марыя, 7 клас ДУА “Крывіцкі ВПК д/с-СШ”.

 

       Дзень добры!

Дарога-стужка векавога бору

Вядзе нас да радзімы песняра.

Здаецца, соснам

мала зноў прасторы,

І рвуцца ўвысь, як песня гусляра.

Калісьці быў тут,

каля стромкіх сосен -

Натхнялі на цудоўныя радкі.

За летам прабягала следам восень,

Зіма кідала белыя шматкі.

Паэт спяваў адвечны

гімн прыродзе:

Азёры чулі, рэкі і палі.

Каб жыў вякамі

наш народ у згодзе,

І ў шчасці поўным

на святой зямлі.

Дзень добры,

край Максіма Танка!

Душой з табой, калыска песняра.

Хачу, каб ад світанку да світанку

Яго паэзія нас па жыцці вяла. 

          Г.І.Швайкоўская,

     настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Пузыроўскі ВПК д/с-СШ”.

 

       Мядзел чакаў Паэта…

Мядзел чакаў Паэта…

Прыцішана зала гула.

Ведалі: ён са шляху

Звярнуў да свайго двара.

Пількаўшчыны сцяжынкі

Паклікалі, як калісьці.

Бачна, хацелася вельмі,

Па родным двары прайсціся,

Зірнуць на магілы продкаў,

Адчуць роднай хаты пах,

Суседзяў былых пабачыць,

А потым прадоўжыць шлях.

Апошняе падарожжа

У родны азёрны край,

Які у сваіх паэмах

І вершах не раз усхваляў.

Даўно ўжо сустрэча гэта

У гісторыю адышла.

Мядзел чакаў паэта…

Сустрэча апошняй была…

       Я.С.Скроцкая, 
  настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Будслаўская СШ імя П.Мядзёлкі”.

 

Разделы сайта