Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.12.2022

Урачыстае адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”

Сёння, 3 снежня, адбылося ўрачыстае адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”. Цырымонія прайшла на базе гімназіі г. Мядзела. Гасцямі свята сталі прадстаўнікі 62-га Цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, намеснік ваеннага камісара раёна Дзяніс Корабаў, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Кундра, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў. З прывітальным словам да юнармейцаў і прысутных звярнуўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатоль Сідарэнка. Кранальна гучалі словы прысягі, якую ад імя юнармейцаў даваў вучань Нарацкай СШ №2 Павел Гарбанёў. Павіншаваў рабят з важнай падзеяй у іх жыцці падпалкоўнік Кірыл Дзянісаў, які прадстаўляў 62-гі Цэнтральны вузел сувязі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. З пажаданнямі звярнуўся да іх таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў. Памятным момантам мерапрыемства стала ўрачыстае ўручэнне сцяговай групе прадстаўнікамі воінскага фарміравання сцяга ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць”. Разам з адметным элементам адзення атрымалі юнармейцы пасведчанні ўдзельнікаў клуба. У гэты дзень яны змаглі пазнаёміцца таксама з сучаснымі сродкамі сувязі, якія выкарыстоўваюцца ва Узброеных Сілах Беларусі.  


     

Разделы сайта