Рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ памяці алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Раманоўскага прайшлі 15-17 верасня ў Слоніме. Гэта былі апошнія спаборніцтвы ў гэтым сезоне, расказаў дырэктар СДЮШАР Мядзельскага раёна Андрэй Малько. Наша каманда на іх не засталася без медалёў. На дыстанцыі 200 метраў на байдарцы-адзіночцы Анастасія Дзегцярова была першай, Кацярына Ярмаковіч і Мікіта Бурачонак занялі другія месцы, Кірыл Нікончык быў чацвёртым. У Кацярыны Ярмаковіч — яшчэ адзін медаль. На дыстанцыі 2000 метраў яна фінішавала другой.
Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/zemlyak-zavayaval-medal-na-respubl-kansk-h-spaborn-tstvah-pa-veslavann-na-baydarkah-kanoe/