Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.04.24

Маладзёжны кірмаш вакансій у Мядзеле

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў рамках шырокамаштабнага рэспубліканскага мерапрыемства праводзіць маладзёжны кірмаш вакансій. Мэта мерапрыемства — садзейнічанне студэнцкай і навучэнскай моладзі ў працаўладкаванні ў свабодны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул.

У кірмашы вакансій, акрамя спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прымаюць удзел арганізацыі горада і нарачанскія здраўніцы, якія заявілі пра сваю гатоўнасць прыняць на работу студэнтаў і вучняў па самых розных прафесіях у летні час. Прысутнічае і прадстаўнік сферы адукацыі раёна. Ішла размова аб стане тэндэнцый на рынку працы, накірунках дзейнасці і перспектывах, аб вакансіях і патрабаваннях наймальнікаў да прафесій, якія прапаноўваюцца, а таксама пра развіццё студатрадаўскага руху і другасную занятасць моладзі. За атрыманнем інфармацыі на кірмаш вакансій завіталі па чарзе вучні ўстаноў адукацыі горада — гімназіі і мядзельскіх №1 і №2 сярэдніх школ. Свае адносіны да арганізаванага мерапрыемства выказала вучаніца 10 класа гімназіі г. Мядзела Вікторыя Яновіч: “Мерапрыемства мне спадабалася. Пачула шмат інфармацыі пра працаўладкаванне ў летні час. Пастараюся ёй скарыстацца. Мне асабіста хацелася б паспрабаваць сябе ў якасці афіцыянта. Можа і атрымаецца?”

Источник: https://narachanka.by/ehkanomika/maladzyozhny-k-rmash-vakans-y-prahodz-ts-u-myadzele/

Раздзелы сайта