Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.03.24

Мядзельскія школьнікі наведалі Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза

Навучэнцы Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і Мядзельскай СШ №2 прынялі ўдзел ў Дні адчыненых дзвярэй, які праводзіўся ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Я выбіраю прафесію». Прайшоў ён у Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы Белкаапсаюза. Намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню Таццяна Васюта правяла пазнавальную экскурсію па ўстанове. А навучэнцы каледжа распавялі школьнікам пра спецыяльнасці, якім тут навучаюць. Госці пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, наведалі бібліятэку, спартзалу, інтэрнат. А яшчэ — пагутарылі з членам прыёмнай камісіі па пытаннях часу і тэрмінаў прыёму дакументаў, выпрабаванняў, залічэння і магчымасці навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч азнаёміла з сітуацыяй на рынку працы Мядзельскага раёна, расказала пра меры садзейнічання занятасці. Арганізавалі мерапрыемства сумесна ўпраўленні райвыканкама: па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і па адукацыі, спорце і турызме.
Источник: https://narachanka.by/news/myadzelskiya-shkoln-k-navedal-maladzechansk-gandlyova-ekanam-chny-kaledzh-belkaapsayuza/ 

Раздзелы сайта