Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.24

Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»

Работа вучня 11-га класа Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Аляксея Дземідовіча (кіраўнік работы — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганна Тачыцкая) узнагароджана дыпломам І ступені V навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!».

Работа Аляксея называецца «Малавядомая гісторыя Быкаўскага прысвячэння да аповесці «Абеліск». Адзначана яна ў літаратурна-краязнаўчай секцыі (X-XІ класы).

Канферэнцыя прайшла 5 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Для ўдзелу вучні VІІI-XІ класаў з Мінска і сталічнай вобласці падалі звыш за 80 заявак. Да ўдзелу ў вочным этапе арганізацыйны камітэт і журы адабралі 33 работы.

Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/zyamlyaka-znagarodz-l-dyplomam-stupen-navukova-praktychnay-kanferentsy-belarus-ty-zbudavana-z-belarusk-h-slo/

Раздзелы сайта