Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.02.24

Юныя спартсмены вызначыліся на абласных спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве «Здароўе»

На базе Інстытута пагранічнай службы ў Мінску праходзілі абласныя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе». У складзе каманд было па 14 чалавек. Каманда Мядзельскага раёна заняла пятае месца. Але варта ўлічыць, што калі раней спаборніцтвы праходзілі асобна сярод устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці і ў гарадской, то з гэтага года фармат змяніўся: усе спаборнічалі разам. У асабістым заліку па выніках усіх відаў другія месцы занялі пяцікласніца Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Таццяна Крупская і 10-класнік Арцём Сяліцкі з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. А чэмпіёнкай вобласці стала яшчэ адна вучаніца ўстановы адукацыі з Будслава — Сафія Гарбацэвіч.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/yunyya-spartsmeny-vyznachyl-sya-na-ablasnyh-spaborn-tstvah-pa-z-movym-mnagaborstve-zdaro-e/ 

Раздзелы сайта