Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.12.23

Святам запальвання агнёў на навагодняй ялінцы сёння ў Мядзеле адкрылася акцыя «Нашы дзеці»

Сёння, 15 снежня, ва ўсёй краіне дадзены старт Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У Мядзеле яна адкрылася святам запальвання агнёў на навагодняй ялінцы, што ўстаноўлена на плошчы Шаранговіча. Дзед Мароз, Снягурка, Сняжынка, а таксама Кот і Дракон (сімвалы адыходзячага года і новага) ды іншыя казачныя персанажы весялілі дзятву. А калі карагоды і вясёлыя гульні на плошчы закончыліся, іх удзельнікам было прапанавана перайсці ў Цэнтр культуры на святочную дыскатэку або ў бібліятэку, дзе вось-вось павінны пачацца біблітэчныя прыцемкі «Кніга. Вечар. Новы год».

       
Источник: https://narachanka.by/kultura/svyatam-zapalvannya-agnyo-na-navagodnyay-yal-ntsy-syonnya-myadzele-adkrylasya-aktsyya-nashy-dzets/

Раздзелы сайта