Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.11.23

Па ледзяной гладзі

Лёд на воднай акваторыі – зона павышанай рызыкі. Многія ведаюць, але ў той жа час і забываюць, што выходзіць на неакрэпшы лёд вельмі небяспечна! Таму вельмі важна памятаць і выконваць асноўныя правілы бяспечных паводзін на водных аб’ектах, бо выкананне элементарных мер бяспечных паводзін - заклад вашай бяспекі. Калі ж не выконваць гэтыя правілы, ледзяная гладзь можа сыграць з вамі злы жарт.

Таму не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд, каб пазбегнуць бяды.

Калі адчуваеце, што пад нагамі лёд пачынае трэскацца, то, не спяшаючыся і акуратна, вярніцеся ў той бок, адкуль прыйшлі. Ні ў якім выпадку нельга бегчы. Гэта можа справакаваць хуткі раскол паверхні – і вы праваліцеся пад лёд.

Як быць, калі трапілі ў палонку? Галоўнае не панікуйце. Ёсць шанц, што вас пачуюць, таму клічце на дапамогу. Пастарайцеся трымацца на плыву. Не спрабуйце імгненна выбрацца. Паколькі лёд не трывалы, вы будзеце толькі абломваць берагі палонкі. Прасоўвайцеся да таго краю, адкуль ідзе цячэнне. Пастарайцеся грудзьмі легчы на край лёду і, закінуўшы нагу на паверхню, выбрацца. Не спыняйце спроб нават тады, калі лёд пад вамі крышыцца. Пасля таго, як асноўная частка тулава будзе на паверхні, адкаціцесядалей ад палонкі. Асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, адпіхваючыся рукамі і нагамі.

Калі чалавек праваліўся пад лёд, не заставайцеся абыякавымі. Але каб дапамагчы іншаму, патрэбна ведаць наступнае. Ні ў якім разе нельга прыбліжацца да краю палонкі. Для аказання дапамогі выкарыстоўвайце палку, адзенне. Ляжце на лёд і падайце чалавеку, які церпіць бедства, канец гэтай палкі ці адзення так, каб ён мог схапіць яго. Дзейнічаць трэба хутка, але без панікі. Выцягнуўшы пацярпеўшага, як мага хутчэй дастаўце яго ў бяспечнае месца і выклічце хуткую медыцынскую дапамогу.

У чаканні прыбыцця прафесіяналаў патрэбна аказаць першую дапамогу. Па магчымасці здыміце з пацярпеўшага мокрае адзенне, накіньце на яго сухое. Калі ёсць гарачы чай ці кава – напаіце. Нельга пагружаць чалавека ў гарачую ванну – такі рэзкі перапад тэмператур цяжка вытрымаць нават здароваму сэрцу. Пагрузіце чалавека ў цёплую ваду, лепш за ўсё, калі яна будзе адпавядаць тэмпературы цела. Праз некаторы час можна дабавіць больш гарачай.

Нават калі пацярпеўшы пераконвае, што адчувае сябе добра і яго нішто не турбуе, патрэбна выклікаць хуткую дапамогу. Справа ў тым, што ў шокавым стане чалавек можа проста не адчуць змен у арганізме. Толькі агляд урача, замер найбольш важных паказчыкаў жыццядзейнасці арганізма можа гарантаваць далейшую бяспеку.

 

Раздзелы сайта