Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.11.23

Сцяжынкамі беларускага Паазер’я

У рамках пілотнага праекта вучні Княгінінскай і Сваткаўскай сярэдніх школ прынялі ўдзел у экскурсіі па маршруце “Будслаў–Глыбокае–Удзела–Мосар”. Экскурсія была прысвечана цікаваму кутку Беларускага Паазер’я, з яго помнікамі гісторыі і архітэктуры ХVІІ-ХІХ стагоддзяў. Першым прыпынкам экскурсіі быў касцёл бернардзінцаў у Будславе. Вучні паглядзелі на абраз Найсвя­цейшай Панны Марыі, а таксама палюбаваліся хараством унутранага ўбрання касцёла. Другім прыпынкам стала Глыбокае. Там знаходзіцца касцёл пад тытулам Най­свяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1764–1782 гадах. Мясцовасць увогуле вельмі маляўнічая дзякуючы наяўнасці тут аж пяці азёр. У восеньскі дзень асабліва атмасферна было прайсціся па беларускім Версалі — касцёльна-ландшафтным парку ў Мосары. Вучні завіталі ў гісторыка-этнаграфічны музей, у якім захоўваюцца прадметы, сабраныя з суседніх вёсак. Цікава было наведаць і парафіяльны музей імя Юозаса Булькі. У вёсцы Удзела наведалі Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францысканцаў. Вельмі дагледжаны і ахайны касцёльчык на шляху ў Мосар. Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу, плануецца арганізацыя залы для паказу рэлігійных фільмаў. У адным з гаспадарчых карпусоў кляштара адкрыта ўнікальная па маштабе і прыгажосці батлейка. Лялечнае прадстаўленне на рэлігійную тэму расказвае пра мястэчка Люрд у Францыі, дзе ў 1858 годзе адбылося аб’яўленне Маці Божай, а таксама пра Віфлеем — месца, дзе нара­дзіўся Ісус Хрыстос. Батлейка выканана не ў класічным стылі і тым вельмі займальная.


Источник: https://narachanka.by/shkolnaye-zhyccyo/stsyazhynkam-belaruskaga-paazer-ya-praehal-vuchn-knyag-n-nskay-svatka-skay-syaredn-h-shkol/

Раздзелы сайта