Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.23

Свята з водарам кветак

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў,  прайшлі ва ўсіх школах Мядзельшчыны.

            

У Крывіцкай сярэдняй школе настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў, гасцей з пачаткам новага навучальнага года павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч.

— Школа годна падрыхтавалася і сустракае новы навучальны год, — адзначыў Аляксандр Васільевіч. — Падчас летніх канікул праведзены рамонт спартыўнай залы, заменена абсталяванне ў класах працоўнага навучання, зроблены дах. Умовы для вучобы і працы значна палепшыліся. Паважаныя першакласнікі, я ўпэўнены, што дзякуючы прафесіяналізму настаўнікаў і дапамозе бацькоў вы хутка прызвычаіцеся да новага ладу жыцця. А выпускному класу жадаю правесці апошні год у школе з гонарам і атрымаць той багаж ведаў, які дазволіць паступіць у жаданыя навучальныя ўстановы. Падарункам ад старшыні райвыканкама школе да свята стаў сучасны тэнісны стол і спартыўны інвентар.

Дырэктар навучальнай установы Інеса Лётка выказала словы падзякі Аляксандру Прановічу за ўвагу, якая ўдзяляецца райвыканкамам школе. Падзякавала і будаўнікам у асобе прараба ўнітарнага прадпрыемства «Строум» Георгію Наумовічу, якія якасна і своечасова выканалі значны аб’ём рамонтных работ.


Источник: https://narachanka.by/fotoreportazhi/svyata-z-vodaram-kvetak-svezhay-farby-urachystaya-l-neyka-prysvechanaya-dnyu-veda-prayshla-kryv-tskay-syarednyay-shkole/ 

Раздзелы сайта