Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.06.23

Дзень хобі “Не чакайце цудаў, дзівачыце самі”

Мерапрыемства пад такой назвай прайшло для дзяцей, якія адпачываюць у летніку “Вясёлка”пры Нарацкай СШ №2. Арганізавалі яго для хлопчыкаў і дзяўчынак Нарацкая пасялковая бібліятэка сумесна з Цэнтрам культуры і вольнага часу курортнага пасёлка.

Запрасілі на спатканне з дзецьмі жыхарку курортнага пасёлка Аляксандру Грыцэвіч. Як расказала загадчыца бібліятэкі Валянціна Заваліхіна, Аляксандра Пятроўна ў мінулым педагог: сорак год адпрацавала ў школе настаўнікам матэматыкі. А зараз вяжа шыдэлкам цацкі з нітак. Захапляецца жанчына японскім мастацтвам вязання — амігурумі восем год. Яе персанажы — пераважна героі мультфільмаў, якіх добра ведаюць і любяць хлопчыкі і дзяўчынкі. Сярод прац майстрыхі — Кракадзіл Гена, Чабурашка, Русалачка, іншыя казачныя героі, якія ўздымаюць настрой усім, хто іх бачыць. Аляксандра Грыцэвіч расказала і паказала дзецям, як працуе над цацкамі. Пазнаёміла таксама з літаратурай, дзе можна шмат цікавага даведацца пра гэту тэхніку вязання. Прайшла прэзентацыя выставы “Свет нашых захапленняў”. А потым Аляксандра Пятроўна правяла майстар-клас па вырабе бранзалетаў.

  
Источник: https://narachanka.by/kultura/u-naratskay-pasyalkovay-b-bl-yatetsy-praysho-dzen-hob-ne-chakaytse-tsuda-dz-vachytse-sam/

Раздзелы сайта