Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.05.23

У Мядзеле прайшоў маладзёжны кірмаш вакансій

Сёння, 17 мая, у рамках шырокамаштабнага рэспубліканскага мерапрыемства ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама правяло маладзёжны кірмаш вакансій. Мэта мерапрыемства — садзейнічанне студэнцкай і навучэнцкай моладзі ў працаўладкаванні ў свабодны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул. У кірмашы вакансій, акрамя спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прынялі ўдзел арганізацыі горада, якія заявілі пра сваю гатоўнасць прыняць на работу студэнтаў і вучняў па самых розных прафесіях. За атрыманнем інфармацыі аб працаўладкаванні ў перыяд летніх канікул завіталі па чарзе на кірмаш вакансій вучні ўстаноў адукацыі горада — мядзельскіх СШ №1 і №2, гімназіі г. Мядзела. Напачатку з прывітаннем да прысутных звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава. Была арганізаванае работа секцый: “Работа чакае вас. Сем крокаў да працаўладкавання”, “Выпускнікам на заметку”, “Выбар прафесіі — як зрабіць правільны выбар”.

   
Источник: https://narachanka.by/news/u-myadzele-praysho-maladzyozhny-k-rmash-vakans-y/ 

Раздзелы сайта