Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.10.22

Першынства Мінскай вобласці па легкай атлетыцы

У сталіцы 7 кастрычніка адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычных бягах і кіданні сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010 гадоў нараджэння.

Вызначыліся на ім нашы землякі — каманда СДЮШАР раёна.  Трэція месцы занялі Паліна Будзько ў кіданні дыска, Сяргей Кедроўскіх у бегу на 300 метраў, Арцём Буніч у кіданні молата. Другія месцы занялі Максім Будзько ў кіданні молата і Аляксей Багуцкі ў кіданні кап’я. Пераможцамі сталі Сафія Гарбацэвіч ў кіданні кап’я, Арцём Сяліцкі ў кіданні молата і Аляксей Багуцкі ў кіданні дыска. Усе яны з'яўляюцца вучнямі ДУА "Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі".


Источник: https://narachanka.by/znaj-nashih/zemlyak-stal-peramozhtsam-pryzyoram-pershynstva-m-nskay-voblasts/

Раздзелы сайта