Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.01.22

57-й Звездный поход по местам боевой и трудовой славы белорусского народа

З 26 па 28 студзеня праходзіць інтэрнацыянальны 57-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У Мядзельскі раён прыехаў атрад «Полымя душы» факультэтаў прыродазнаўства і сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ імя Максіма Танка. А з імі разам — прадстаўнікі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта.

         Пачалося знаёмства з Мядзельшчынай у Нарацкай сярэдняй школе №2.         Другі дзень ўдзельнікі Зорнага паходу пачалі з ушанавання хвілінай маўчання памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі вянок да помніка партызанам Вілейшчыны ля Мікольцаў. Наведалі Сваткаўскі вучэбна-педагагічны-комплекс дзіцячы сад-сярэдняя-школа імя М.Танка, Занарацкую сярэднюю школу, уручылі падарункі Роме Кагадоўскаму.

         Ва ўсіх наведаных установах адукацыі удзельнікі Зорнага паходу правялі прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізавалі майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы, выступілі з канцэртнымі праграмамі.

         Фінальнай кропкай другога дня стала экскурсія ў галерэю твораў Народнага мастака Беларусі В.П.Шаранговіча ў к.п. Нарач.

  

Раздзелы сайта