Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.05.21

Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

21 мая 2021 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году народнага адзінства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 93 навучэнцы 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі вядомыя паэты і пісьменнікі Таццяна Каленік, Таццяна Дашкевіч, Сяргей Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

ў 2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы):

Глеб Рыбалт, навучэнец ДУА “Свірскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, дыплом 3-й ступені (Васіль Жуковіч, “Беларус”);

ў 3-й узроставай катэгорыі (7–8 класы):

Вераніка Сівіцкая, навучэнка ДУА “Сырмежскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”, дыплом 3-й ступені (Ірына Багдановіч, “Запаведнае”);

ў 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):

Андрэй Роўда, навучэнец ДУА “Нарацкая сярэдняя школа № 2”, дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “У векавечнай бацькаўшчыне клёны”);

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году народнага адзінства.

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем Андрэю Роўдзе поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!

Раздзелы сайта