Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.06.23

Раённы выпускны баль

У амфітэатры Мядзела прайшоў раённы выпускны баль “Пад гукі вальса”. Удзельнікамі яго сталі выпускнікі, класныя кіраўнікі, кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі азёрнага краю, бацькі, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. 

 


З прывітальным словам да віноўнікаў урачыстасці, настаўнікаў, бацькоў і ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Пажадаў моцнага здароўя, поспехаў і ўдачы на жыццёвым шляху. Уручыў лепшым выпускнікам раёна атэстаты асаблівага ўзору аб агульнай сярэдняй адукацыі з узнагароджаннем залатым і сярэбранымі медалямі. Залаты медаль атрымалі выпускнікі гімназіі г. Мядзела Анастасія Бародзіч, Віталій Мацкевіч і Віталій Мінкоўскі, а таксама Яна Вашкінэль з Мядзельскай СШ  №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Вікторыя Кузміч з Занарацкай СШ і Ульяна Куркуль з Нарацкай СШ №2. Сярэбраным медалём узнагароджаны выпускнік Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Аляксандр Паўлюкевіч.  

Бацькі многіх выпускнікоў адзначаны Падзякай начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Узнагароды ўручыла начальнік упраўлення Святлана Кундра.

 

За актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычнай рабоце былі заахвочаны выпускнікі гімназіі г. Мядзела Паліна Мішчанка, Крывіцкай СШ Ягор Дзержавец і Дар’я Шаеўская, Нарацкай СШ №2 Даніла Мамошкін.

Узнагароды яны атрымалі ад ваеннага камісара раёна Віталія Якушава.

Былі адзначаны на свяце і класныя кіраўнікі выпускных класаў.

Намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Наталля Гірына ўручыла Падзяку начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Святлане Ярашынскай з Нарацкай СШ №2, Наталлі Клімовіч з гімназіі г. Мядзела і Наталлі Трубач з Крывіцкай СШ. Астатнія класныя кіраўнікі атрымалі Падзяку начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.  

У адрас выпускнікоў гучалі прыгожыя словы шчырых пажаданняў, песні. Адметнасць мерапрыемству надавалі хвіліна маўчання і накіраванне дэлегацыі з кветкамі да помніка Смуткуючай маці, каб аддаць даніну пашаны героям, якія загінулі пры вызваленні Мядзельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

Да месца былі таксама наказ выпускнікам ад “Залатой рыбкі”, развітальны школьны вальс і шары, якія былі запушчаны ў неба — на ўдачу і для ажыццяўлення мараў.

   

Источник: https://narachanka.by/fotoreportazhi/vyal-k-fotarepartazh-u-myadzele-praysho-rayonny-vypuskny-bal/ 

Раздзелы сайта