Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.04.2012

Раённы этап конкурсу метадычных распрацовак урокаў па беларускай літаратуры

У перыяд з 20 лютага па 20 красавіка 2012 года праходзіў раённы этап абласнога конкурсу метадычных распрацовак урокаў па беларускай літаратуры “Пад знакам Я.Купалы і Я.Коласа”.

    18 настаўнікаў з 15 устаноў адукацыі Мядзельскага раёна даслалі свае распрацоўкі  урокаў для ўдзелу ў конкурсе.
     Віншуем пераможцаў!
І месца - Святоха Ірына Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Крывіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. “У чым маё прызначэнне?” (урок-роздум па апавяданні Я Коласа “Хмарка”), 8 клас.
ІІ месцаКузьмінова Людміла Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Мядзела”. Урок-суд  над панам Патоцкім (па паэме Я.Коласа “Бандароўна”), 9 клас; Місун Алена Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Княгінінская сярэдняя школа”. “Што ёсць на свеце горш ад помсты?” (Я.Купала. Паэма “Магіла льва”), 8 клас.
ІІІ месцаПісарчык Святлана Вацлаваўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Свірская сярэдняя школа”. “Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю” (урок па вершы Я. Купалы “Спадчына”), 8 клас; Штура Антаніна Пятроўна,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Мядзельская сярэдняя школа №1 імя У. Дубоўкі”. “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…” (урок-конкурс па творчасці Я.Коласа), 9 клас.

   

Разделы сайта