Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.04.2012

Раённы этап конкурсу метадычных распрацовак урокаў па беларускай літаратуры

У перыяд з 20 сакавіка па 15 красавіка 2012 года праходзіў раённы этап сумеснага з УА “БДПУ імя М.Танка” конкурсу метадычных распрацовак урокаў па беларускай літаратуры “Дарога да Максіма Танка”.

     15 настаўнікаў з 14 устаноў адукацыі Мядзельскага раёна даслалі свае распрацоўкі  урокаў для ўдзелу ў конкурсе.
     Віншуем пераможцаў!
І месца – Босы Іван Часлававіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. “Простае шчасце людское” ( па вершы М.Танка “Шчасце”), 8 клас.
ІІ месца – Штура Антаніна Пятроўна,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Мядзельская сярэдняя школа №1 імя У. Дубоўкі”. Урок-праект  “Быць мастаком – быць чалавекам…” , 10 клас.
ІІІ месца – Місун Алена Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Княгінінская сярэдняя школа”. “Прайсці праз вернасць” (чалавечы і творчы дар Максіма Танка), 10 клас; Гуйская Вольга Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Камароўская сярэдняя школа”. “З якіх крыніцаў чысціня такая…” (складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак), 9 клас.

Разделы сайта