Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Віртуальная выстава кніг Максіма Танка

Я – чалавек, які умее

З грудка зямлі здабываць хлеб,

З сэрца свайго – песні…

 

На выставе прадстаўлены выданні Максіма Танка з фонда УК "Мядзельская раённая бібліятэка імя Максіма Танка"

 

Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. 1. Вершы (1930—1939) / Максім Танк ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы ; рэдактар тома А. Л. Верабей ; прадмова В. В. Зуёнка. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 374 с.

 

Збор твораў народнага паэта Беларусі Максіма Танка ў 13 тамах падрыхтаваны ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы HAH Беларусі ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое вызначае паважлівае стаўленне да творчай спадчыны выдатнага сына беларускага народа, паэта еўрапейскага ўзроўню і маштабу. Максім Танк надзвычай складаны, а таму цікавы для гісторыі літаратуры і нацыянальнай культуры ў цэлым як аўтар, які бесперапынна працаваў над удасканаленнем уласных твораў, як аўтар свайго часу, які эвалюцыяніраваў разам з грамадствам, народам, гісторыяй.

Збор твораў Максіма Танка здзяйсняецца пры адсутнасці папярэдніх навукова-каменціраваных выданняў. У 13 тамах ахоплены ўсе вядомыя (апублікаваныя і выяўленыя ў архівах і прыватных зборах) вершы, паэмы, літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, пераклады, лісты.
У аснову гэтага выдання быў пакладзены шасцітомны Збор твораў Максіма Танка, апошняе прыжыццёвае выданне творчага набытку паэта, а таксама ўсе прыжыццёвыя зборнікі, якія выйшлі пасля 1980 года.

 

Танк, М. Збор калосся : вершы (1983—1988) / Максім Танк. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 302 с. : іл.

 

Чыстае фальклорнае гучанне, зварот да вытокаў народнай мудрасці, стылёвая дасканаласць з’яднаны ў творчасці народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, Героя Сацыялістычнай Працы Максіма Танка з разуменнем паэзіі як найвышэйшай праявы грамадзянскасці.

Завушніцы
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань...

 

Танк, М. Ключ жураўліны : лірыка / Максім Танк. — Мінск : Беларусь, 1972. — 494 с. : іл.

У аднатомнік народнага паэта Беларусі Максіма Танка ўвайшлі лепшыя лірычныя творы со шматлікіх яго паэтычных зборнікаў: "На этапах", "Журавінавы цвет", "Нарач", "У дарозе", "Глыток вады"...

 

Рукі маці
Іх цалавала зямля 
Сваімі пясчанымі вуснамі 
I каласамі; 
Неба сьпякотай, вятрамі, дажджамі 
Іх цалавала. 
Пража нямала 
Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя 
Сьвежасьці раньняй. 
Колькі яны запалілі сьвітаньняў, 
Зораў над намі...

 

Танк, М. На этапах : вершы / Максім Танк. — факсімільнае выданне. — Вільня : [б.в.], 1936. — 127 с. : партрэт. — Змест: Чорныя скібы ; Акварэлі ; На этапах.

 

"На этапах" — першы зборнік Максіма Танка. Выдадзены ён у 1936 годзе з дапамогай КПЗБ у Вільні выданнем Васіля Труцькі ў друкарні I. Баеўскага.
Кнігу "На этапах" склалі лепшыя вершы маладога паэта, а таксама ўрыўкі з ненадрукаванай яшчэ паэмы "Нарач". Амаль увесь тыраж зборніка "На этапах" быў канфіскаваны, засталіся лічаныя экзэмпляры.
Гэта факсімільнае выданне дае магчымасць сучаснаму чытачу нібы зноў атрымаць кніжку ў яе першанараджэнні, удыхнуць таго пераднавальнічнага паветра, разам з аўтарам i яго лірычным героем ступіць на адзін з этапаў барацьбы i змагання.

 

Танк, М. На этапах : вершы / Максім Танк. — факсімільнае выданне. — Вільня : [б.в.], 1936. — 127 с. : партрэт. — Змест: Чорныя скібы ; Акварэлі ; На этапах.

 

"На этапах" — першы зборнік Максіма Танка. Выдадзены ён у 1936 годзе з дапамогай КПЗБ у Вільні выданнем Васіля Труцькі ў друкарні I. Баеўскага.
Кнігу "На этапах" склалі лепшыя вершы маладога паэта, а таксама ўрыўкі з ненадрукаванай яшчэ паэмы "Нарач". Амаль увесь тыраж зборніка "На этапах" быў канфіскаваны, засталіся лічаныя экзэмпляры.
Гэта факсімільнае выданне дае магчымасць сучаснаму чытачу нібы зноў атрымаць кніжку ў яе першанараджэнні, удыхнуць таго пераднавальнічнага паветра, разам з аўтарам i яго лірычным героем ступіць на адзін з этапаў барацьбы i змагання.

 

Танк, М. Прайсці праз вернасць : вершы і паэма / Максім Танк. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 159 с.

 

Я спытаў чалавека, 
Які прайшоў праз агонь,
І воду,
І медныя трубы:
– Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў: 
– Прайсці праз вернасць.
         31.01.1976

 

Усхваляваная паэзія Максіма Танка знаходзіць водгук у шырокага кола чытачоў. Яе адметныя рысы — высокая грамадзянскасць, шчырая лірычнасць, надзённасць. Зборнік "Прайсці праз вернасць" — пацверджанне гэтаму. У кнігу ўключана паэма "Мікалай Дворнікаў" — пра слаўнага сына нашага народа.

 

Танк, М. Мой хлеб насущный. Новые стихи. Минск, «Беларусь», 1965г. 208 с. с илл.

 

Стихи, вошедшие в сборник, дадут  читателю определенное представление о творчестве Максима Танка, ее тематике и особенностях.

 

Мой хлеб насущный.

Порою он горьким от пыли был,

Порою от слёз он солёным был,

Порою горячим от пороха был…

Зато он пахучим и сладким был,

Когда я с друзьями его делил –

Мой хлеб насущный.

 

Танк, М. Дарога і хлеб : лірыка : для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; прадмова У. Гниламёдава ; мастак А. И. Аблажэй. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 111 с. : іл. — (Паэтычная бібліятэка).

 

Сярод вышэйшых дасягненняў беларускай савецкай літаратуры адметнае месца займае паэзія Максіма Танка. Паэтычны зборнік склалі лепшыя творы паэта, адрасаваныя моладзі. Гэта вершы пра мір і шчасце людзей, яны адкрываюць узнёсла-рамантычную, гераічную прыроду таленту Максіма Танка.

 

Танк, М. У дарозе. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. Мінск, 1954г.

 

Паэзія Максіма Танка – уся ад зямлі, ад лёсу людскога. Яго вершы адлюстроўваюць уласцівую народу самабытнасць, здзіўляюць багаццем тэм, вобразаў, разнастайнасцб тэматыкі, форм. Паэт піша пра тое, што больш хвалюе яго сучасніка.

 

На бераг гатаўскі нам плыць сягоння трэба.

Хутэй збірайцеся , каму ў дорогу час!

Пакуль яшчэ не бачна хмар на небе,

І ноч не скрыла далягляд ад нас.

 

 

Танк, М. Избранное: Перевод с белорусского  языка/сост., вступ. Ст. В.Рагойши. – Мн.: Мастацкая литаратура, 1999-398 с., с ил.

 

В однотомник избранного народного поэта Беларуси Максима Танка вошли произведения из книг, ставших этапными на долгом и плодотворном творческом пути, а также ранняя лирика и стихи последних лет.

 

Однажды я встретил бессмертного,

И, представьте, он показался мне смешным.

Его давно покинули близкие и друзья,

А он, чудак, согласился жить дальше.

 

Танк, М. Паслухайце, вясна ідзе! : вершы, балады, паэмы / Максім Танк ; укладанне і прадмова Вячаслава Рагойшы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 333 с., [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка).

 

Адрасаваны юнаму чытачу зборнік лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўнай прэміі СССР і БССР, Герой Сацыялістычнай Працы Максіма Танка змяшчае вершы розных гадоў і дае яскравае ўяўленне пра творчасць народнага паэта Беларусі. Гуманістычны погляд на чалавека, разуменне ўсіх складанасцей жыцця, разнастайная гама адчуванняў  ад высокага трагізму да светлага гумару — усё гэта знайшло сваё выяўленне ў непаўторным стылі, у арыгінальнасці верша.

 

Танк, М. За маім сталом : Вершы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 175 с.

 

Паэзія народнага паэта Беларусі М.Танка сугучна праявам сацыялістычнай Бацькаўшчыны. Самыя запаветныя чалавечыя пачуцці – шчырасць, вернасць, каханне – сагрэты думкай і душой паэта.

 

Танк, М. Листки календаря : дневниковые записи / Максим Танк ; авторизованный перевод с белорусского С. Григорьевой ; стихи перевел Я. Хелемский ; художник А. И. Кретов—Даждь.—Москва: Советский писатель, 1974.— 302 с. 

"Листки календаря" - первая прозаическая книга известного белорусского поэта Максима Танка. Это дневник, который охватывает 1935-1939 годы, период, когда Западная Белоруссия находилась под игом панской Польши. Писатель рассказывает о том, что ему самому довелось увидеть и пережить. Легальная работа журналиста и подполье, участие в революционно-освободительном движении, арест и пребывание в тюрьме, встречи со многими людьми - все это положено в основу книги.

     

Танк, М. Нарочанские сосны. Стихи. Авторизованный перевод с бел. языка Я.Хелемского. Мн., Маст. лит.; 1977, 240 с. 2 с. укл.

 

Книга народного поэта Беларуси  Максима Танка «Нарочанские сосны» - итог работы семидесятых годов. В ней осмыслены судьба Родины, то время, духовный мир современника поэта.

 

Вся земля в цвету. И перед нею

Оробел я. Столько прошагав,

Замер вдруг. Ну как пройти посмею

По устам ее певучих трав,

По былинкам, влажным, как ресницы,

И по звёздам этих глаз живых?

 

Видно, я в рассветный тихий миг

Понял, отчего летают птицы.

     

Танк, М. Стихи. Сказки. Поэмы / Максим Танк ; авторизованный перевод с белорусского. — Москва : Художественная литература, 1958. — 143 с.

 

Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва… : выбраная лірыка / Максім Танк ; укладанне Вячаслава Рагойшы ; мастак А. І. Цароў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

У кнігу народнага паэта Беларусі Максіма Танка ўвайшлі ўзоры яго інтымнай, грамадзянская, пейзажнай і філасофскай лірыкі, а таксама асобныя сатырычныя вершы. Творы згрупаваны ў асобныя раздзелы паводле іх жанравай прынадлежнасці, што, апрача ўсяго, дазваляе не толькі лепш задаволіць разнастайны густ шырокага чытача, але і зручней карыстацца кнігай пры вывучэні "праграмных" твораў паэта ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах нашай краіны.

Разделы сайта