Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.03.2014

21 лютага грамадскасць краіны адзначала Міжнародны дзень роднай мовы.

У рамках святкавання гэтай падзеі ва ўстановах адукацыі Мядзельскага раёна прайшлі наступныя мерапрыемствы:

            -адкрыцце літаратурна-краязнаўчага музея, прысвечанага жыццю і творчасці Максіма Танка;

            -   свята роднай мовы “Дала мне маці гэту мову, як спадчыну і запавет”;

            -  свята фразеалагізмаў, прыказак, прымавак “Сказаў як звязаў”;

            - выставы кніг: “Звіні, мая светлая родная мова”, “Роднай мовы пералівы”, “Выданні нашых землякоў”, “Гімн роднай мове”;

            - завочная экскурсія-прэзентацыя “Наша невычэрпнае багацце” (юбілярам прысвячаецца);

            -інтэлектуальна-пазнавальныя гульні, віктарыны: “Лепшай няма зямлі на свеце”, “Скарбы роднай мовы”, “Слова роднае – вечнасці след”, “Ветлівымі словамі трэба даражыць”, “Цікава пра сінонімы”, “Падарожжа ў краіну Літарынку”, “Даражыць пявучым гукам кожны”, “Мае славутыя землякі”;

            - конкурс разумнікаў роднай мовы;

            - конкурсы эрудытаў роднай мовы: “Адвечны голас Радзімы”, “Мова – духоўны скарб народа”;

            - конкурсы на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў: “Якая цудоўная родная мова”, “Звіні, мая родная мова”, “Нарачанскія сосны”;

            - выставы малюнкаў: “Падарожжа ў казку”, “Сцяжынкамі твораў Купалы і Коласа”;

            -выпуск насценгазет: “Роля роднай мовы ў жыцці грамадства”, “Культура мовы”, “ Жывое слова”;

            - урачыстая лінейка “Слова роднае, жывое, гаваркое”;

            - класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

  Ва ўсіх установах адукацыі прайшла акцыя “Размаўляй па-беларуску”.

 

Міжнародны дзень роднай мовы ў ДУА "Мядзельская СШ № 1 імя У. Дубоўкі"

 

 

 

 

Разделы сайта