Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.02.2014

15 лютага на базе ДУА ”СШ №2 г.Мядзела” прайшоў раённы этап спаборніцтваў па чэрлідынгу “Піянерскія іскры”

Удзел у ім прынялі 6 каманд устаноў сярэдняй агульнай адукацыі раёна: ДУА “Нарацкая СШ №1”, “Нарацкая СШ №2”, “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела”, “СШ №2 г. Мядзела”, “Свірская СШ”, “Крывіцкі ВПК ДС-СШ”. Дарэчы, падчас правядзення першых спаборніцтваў (2013 год) удзел у іх прынялі толькі 3 каманды. Такім чынам, пераможцамі раённага этапу спаборніцтваў па чэрлідынгу “Піянерскія іскры” сталі 2 каманды: каманда “Зорны дыліжанс” ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела”, і каманда “Пазітыў” ДУА “СШ №2 г. Мядзела”.

 

                                           

  

 Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі ад Мядзельскага раённага камітэта ГА “БРСМ” і дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама. Аднак, галоўным падарункам для пераможцаў стала тое, што яны былі ўдастоены гонару прадстаўляць раён на занальным этапе спаборніцтваў. Дарэчы, ён праходзіў 22 лютага ў г. Вілейка, і яго вынікі ўжо таксама вядомыя. І вельмі прыемна адзначыць, што нашы каманды падтрымкі занялі там ганаровыя 2-е і 3-е месцы.

 

 

Так трымаць, піянеры Мядзельшчыны!  

 

 

Разделы сайта