Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ГУО "Слободская СШ им. Адама Гуриновича"

222392, аг. Слабада,
вул. Школьная, д.3
т. 8(01797)36638

E-mail sloboda@myadel.edu.by

Сайт школы 

Дырэктар – Вайцяховіч Зоя Эдуардаўна,
тэл.-36638

 

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі:

Качарго Міхаіл Іосіфавіч

 

Гістарычная даведка

 

Згодна звесткам, якія знаходзяцца ў гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь, Слабадская прыходская школа Жаснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерніі ўпамінаецца ў 1870-ым годзе. Навучанне грамаце ажыццяўлялася ў царкве Аляксандра Неўскага свяшчэннікамі.

У 1921 годзе, калі Заходняя Беларусь аказалася ў складзе Польшчы, царкоўна-прыходская школа перайшла на польскую мову. У школе было пяць класаў, працавалі тры педагогі: кіраўнік школы і дзве настаўніцы.За навучанне дзяцей настаўніку плацілі сто злотых. За гэтыя грошы ён мог забяспечыць сабе годнае жыццё: заплаціць за кватэру і трымаць служку. Навучанне дзяцей пры польскай уладзе было абавязковым. Бацькоў, якія супраціўляліся гэтаму, штрафавалі. Да таго ж і дарослыя, якія не валодалі польскай мовай, абавязаны былі наведваць школу.

З 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, навучанне ў Слабадской школе вялося на рускай мове. Школа стала называцца “Слободское сельское училище”. У гады вайны школа не працавала: не было настаўнікаў.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мядзельшчыны Слабадская сямігодка ўзнавіла сваю работу. Першым дырэктарам пасляваеннага часу быў Валяр’ян Георгіевіч Нафрановіч. Школа размяшчалася ў доме ксяндза, ў доме Даната Навіцкага і яшчэ ў некалькіх дамах.

У 1951 годзе на месцы спаленага ў гады вайны будынка ўзвялі фундамент новай школы, пабудавалі дзесяцігодку, у якой навучаліся 182 вучні. Дырэктарам школы ў 1959 годзе быў прызначаны Канстанцін Арсеньевіч Каратай. Па яго ініцыятыве ў Слабадзе пачалі будаваць новую двухпавярховую школу, якая  ў 1963 годзе была адкрыта.

У  1991  годзе  школе было прысвоена імя Адама Гурыновіча.

У школе існуе музей Адама Гурыновіча.

 

 

Педагагічны калектыў працуе пад дэвізам:

Разбудзі ў сабе творчасць,беражліва яе вырошчвай, вучы і выхоўвай дзяцей, абапіраючыся на іх задаткі і здольнасці

  

МЭТА: Стварэнне аптымальных умоў для раскрыцця патэнцыялу навучэнцаў, фарміраванне торчай асобы, здольнай паспяхова функцыянаваць у сістэме сучасных адносін

ЗАДАЧЫ:

1. Фарміраванне інфармацыйна-камунікатыўнай і вучэбна-пазнаваўчай кампетэнцыі навучэнцаў праз выкарыстанне сучасных педагагічных і інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

2. Развіццё форм выхаваўчай работы, фарміруючай грамадзянска-патрыятычную пазіцыю, духоўна-маральныя каштоўнасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

3. удасканаленне форм выхаваўчай работы, накіраванай на прафілактыку проціпраўных паводзін навучэнцаў, фарміраванне асабістай адказнасці за стан свайго здароўя;

4.Стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню педагагічнай кампетэнтнасці настаўніка, кампетэнтнасці ў вобласці кіравання “настаўнік- вучань” праз развіццё сістэмы педагагічнай і метадычнай дзейнасці.

 


Колькасць вучняў: 31  

 

Разделы сайта