Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.11.2013

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”

Лепшыя 20 работ  былі прадстаўлены 20 лістапада 2013 года ў г. Жодзіна на адборачны тур для ўдзелу ў абласной выстаўцы дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

 

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ:

 

адраджэнне беларускага народнага мастацтва, развіццё дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў вобласці;

рэалізацыя творчых здольнасцяў выхаванцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

садзейнічанне росту выканаўчага ўзроўню і прафесіяналізму творчых калектываў.

 

Тэматыка конкурсных  работ: “Зіма“, “Нараджэнне Хрыстова”, “Новы год“, “Каляды“.

 

Выстаўка-конкурс ацэньвалася па наступных намінацыях:

“Тэкстыль” (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак, тэкстыльнае пано);

“Мастацкі роспіс” (роспіс па тканіне, шклу, дрэву, батык, маляванка);

“Мастацкая саломка” (аплікацыя, інкрустацыя, саломапляценне);

“Кераміка” (народная цацка, мелкая пластыка, пано, побытавыя прадметы);

“Выцінанка” (традыцыйная і сучасная);

“Лялька” (традыцыйная і сучасная лялька, кампазіцыі);

“Сюжэтная кампазіцыя” (кампазіцыя на навагоднюю тэматыку, выкананая ў розных відах, матэрыялах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва).

 

 

    

Разделы сайта