
222382, Мядельский район,
д.Княгинин,ул. Зеленая д.29,
тел. 8(01797)34613
E-mail knyaginin@myadel.edu.by
Наш сайт https://knyaginin.schools.by/
Дырэктар школы: Прудніковіч Ірына Пятроўна,тэл. 8 (01797) 34613
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце: Клімовіч Таццяна Пятроўна, тэл. 8 (01797) 34613
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі: Пуня Наталля Віктараўна
Мэта работы школы: удасканаленне адукацыйнага працэсу, які забяспечвае якасную адукацыю, развіццё, выхаванне творча думаючай асобы з высокім узроўнем маральнай культуры, здольнай да даследчай дзейнасці, самаўдасканалення і самарэалізацыі.
Задачы:
-забяспечыць павышэнне ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў па вучэбных прадметах, стварыць неабходныя ўмовы для задавальнення адукацыйных запытаў вучняў і іх бацькоў праз пашырэнне сеткі факультатыўных заняткаў;
-садзейнічаць фарміраванню камфортных умоў для асобаснага росту і развіцця дзіцяці, захаванню і ўмацаванню здароўя праз цеснае ўзаемадзеянне з сям’ёй, выяўленне ранняй сямейнай неблаганадзейнасці, захаванне бяспечных умоў жыцця выхаванцаў;
-працягваць работу па забеспячэнні паспяховай сацыялізацыі вучняў і іх адаптацыі ў грамадстве, у тым ліку і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
-садзейнічаць прафесіянальнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, прадпрыймальнасць, творчы падыход да справы;
-садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі праз фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага ўсведамлення; стварэнне адукацыйна-інфармацыйнай прасторы, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы;
-працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне розных крыніц фінансавання, пазабюджэтную дзейнасць.
Колькасць вучняў: 49
Колькасць класаў-камплектаў: 9
Колькасць факультатыўных заняткаў: 17
Колькасць аб’яднанняў па інтарэсах: 5
Колькасць членаў БРСМ: 7 (100%)
Колькасць членаў БРПА: 33 (100%)
Гістарычная даведка
Школа ў вёсцы Княгінін была арганізавана прыкладна ў 60 – 80-ых гадах XIXстагоддзя. Гэта была царкоўна-прыходская школа. Бытуе думка, што і школа, і царква былі пабудаваны адначасова. І гэта было ў 1771 годзе.
У 1944 годзе ў вёсцы Княгінін была пачатковая школа (1 – 4 класы). Размяшчалася яна ў наёмных памяшканнях. Праз год з’явілася сямігодка, але класныя памяшканні былі раскіданыя па дамах вёсак Міцькавічы, Княгінін, Васюлькі. Настаўнікі разумелі: веды патрэбны дзецям, пагэтаму яны і пераходзілі з вёскі ў вёску для іх навучання.
Пачынаючы з 15 жніўня 1947 года, Княгінінская школа размяшчалася ў старым непрыстасаваным памяшканні, на месцы якога знаходзіцца сучасная школа. Па-ранейшаму ў школе існавала сем класаў. Дзеці вучыліся ў дзве змены. Кіраваў школай М.М. Валуеў. Вайна ў свой час перашкодзіла атрымаць веды многім дзецям, таму многія вучні і настаўнікі былі аднаго ўзросту.
Аднак гэта не перашкодзіла па-сапраўднаму вучыцца. Пасля заканчэння 7 класа вучобу можна было прадоўжыць у Крывічах, дзе была 10-годка.
Напомнім некалькі знакамітых выпускнікоў тых далёкіх часоў:
- Антановіч Іосіф Аркадзьевіч – міністр мантажных і спецыяльных будаўнічых работ;
- Антановіч Галіна Аляксандраўна – настаўнік рускай мовы і літаратуры, г. Севастопаль;
- Варпаховіч Георгій Мікалаевіч – начальнік грамадзянскай авіяцыі, г. Брэст;
- Клімовіч Анатолій Мікалаевіч – інжынер-выпрабавальнік навукова-даследчага інстытута, г. Масква.
Пасля пажару школа зноў размяшчалася ў наёмных памяшканнях. У хуткім часе з’явіліся дзве невялікія пабудовы ў цэнтры вёскі Княгінін. Там размяшчалася 4 класы. У гэты час узводзілі новы будынак школы. І ў 1956 годзе там адбыўся першы выпускны баль.