Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.01.2013

Вынікі абласнога этапу выстаўкі-конкурсу “Калядная зорка”

     З мэтай мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, распаўсюджвання вопыту дзейнасці лепшых студый, гурткоў з 12 па 26 лістапада 2012 года праходзіў абласны этап выстаўкі-конкурсу “Калядная зорка” сярод навучэнцаў гурткоў і студый устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
     На выстаўку было прадстаўлена звыш за 1200 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў конкурсу ёсць і навучэнцы Мядзельскага раёна.
 
     У намінацыі “Тэкстыль” (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак, тэкстыльнае пано, лялька) Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Лукша Наталля (14 гадоў), Саенка Кацярына (15 гадоў), навучэнкі ДУА “Старлыгскі ВПК д/с-СШ імя І. Аніські”, педагог Лукша Валянціна Васільеўна. Работа “Анёлы спяваюць на нябёсах”.
 
У намінацыі “Кампазіцыя на тэму нараджэння Хрыста” маем два дыпломы. Дыпломам І ступені узнагароджаны Церашкевіч Аляксандр (17 гадоў), навучэнец  ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна”, педагог Ждан Аляксандр Паўлавіч. Работа “Ісус Хрыстос”.
 
Дыпломам ІІІ ступені узнагароджана Вайнілка Вераніка (12 гадоў), навучэнка ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна”, педагог Трошына Ганна Мечыславаўна. Работа “Пакланенне мудрацоў”.
 
У наміанцыі “Зіма” – два дыпломы. Дыпломам І ступені ўзнагароджана Саковіч Рыта (12 гадоў), навучэнка ДУА “Выгалавіцкая базавая школа”, педагог Вайцяховіч Эла Станіславаўна. Работа “Зімовае хараство”.
 

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Крыўко Аліна (13 гадоў), Крыўко Дзмітрый (8 гадоў), навучэнцы ДУА “Слабадская СШ імя А. Гурыновіча”, педагог Крыўко Антаніна Пятроўна. Работа “Міласэрны Божа, зберажы зямлю беларускую”.

Разделы сайта