Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.08.2022

У Мядзеле адкрылі міні-футбольную пляцоўку

На тэрыторыі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра 16 жніўня адкрылі міні-футбольную пляцоўку. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Міхаіл Вяргеенка, начальнік Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблавыканкама Яўген Булойчык і старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч. Каманды і кожны юны гулец атрымалі падарункі ад Беларускай федэрацыі футбола. Будаўніцтва пляцоўкі прайшло ў рамках праекта «Bonfesta — дзецям». Праграма рэалізавалася сумеснымі намаганнямі Беларускай федэрацыі футбола, Тураўскага малочнага камбіната і Мядзельскага райвыканкама.
У першым матчы згулялі каманды ФК «Мядзел» і Нарацкай СШ №2. Першы гол забіў на новай пляцоўцы Дамір Сенюць з нарачанскай каманды, але усё ж перамаглі мядзяльчане.

фота, відэа
Источник: https://narachanka.by/fotoreportazhi/u-myadzele-adkryl-m-n-futbolnuyu-plyatso-ku-fota-v-dea/

Разделы сайта