Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.04.2021

За бяспеку разам

Напэўна, няўдалае выкарыстанне адкрытага агню для навядзення парадку на прысядзібным участку адбываецца не з першай спробы, 1,2 ... 10 раз усё прайшло паспяхова і ўдала, і гаспадар быў упэўнены, што так будзе і надалей, а калі што і здарыцца, то ён у курсе, як будуць развівацца падзеі. Кожны думае, што ведае, але ў рэальнасці разумеюць маштаб толькі тады, калі апынуцца ў яе эпіцэнтры. Хацелася б зрабіць папраўку ў сцэнары «Вучуся на сваіх памылках» і паказаць, як гэта бывае на самай справе. Напрыканцы сакавіка быў адкрыты сумны адлік загінулых падчас веснавога спальвання травы. Сухая расліннасць загарэлася ў суботні дзень ў вёсцы Касмыры Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Тушыць прысядзібны ўчастак выехалі работнікі мясцовага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. За 25 метраў ад дома янызнайшліабгарэлае цела гаспадыніпадворка. Ёй было 84 гады. Агоньразбушаваўсямоцна: быліпашкоджаныгаспадарчыяпабудовы на плошчы ў 300 квадратных метраў.

Што датычыцца Мядзельскага раёна, то па стане на 12 красавіка ўжо зафіксавана 16 выяздаў на тушэнне загаранняў у прыродных экасістэмах і, амаль ў кожным выпадку, сцэнарый развіваецца наступным чынам: рашыў прыбраць падворак, скінуй смецце, распаліў, адыйшоўся на хвілінку за наступнай партыяй і…не ўтрымаў агонь.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Асноўнай яе мэтай з’яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Перад выратавальнікамі стаяць наступныя задачы падчас правядзення акцыі:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.
  2. Аказаць дапамогу мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, органам дзяржаўнага кіравання, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Напрыканцы артыкулу лічу не лішнім будзе нагадаць правілы бяспечнага спальвання смецця. Канешне, лепш за ўсё адмовіцца ад такога небяспечнага сродку пазбаўлення ад сухой расліннасці, галінак дрэў, смецця. Нашмат больш бяспечна скласці ўсё непатрэбнае ў негаручую ёмістасць і ўтылізаваць у бязветранае надвор'е прама ў ёй. Але калі іншых варыянтаў няма, варта памятаць, што перш чым распаліць касцёр, трэба выбраць максімальна далёкае месца ад гаспадарчых пабудоў і жылых дамоў. Месца вогнішча неабходна акапаць па перыметры. Пры сабе абавязкова трэба мець сродак, які дапаможа імгненна затушыць полымя. Гэта можа быць вогнетушыцель, штыкавая рыдлёўка, вядро з вадой ці з пяском. Лёгкаўзгаральныя вадкасці накшталт бензіну выкарыстоўваць нельга: гаручыя пары могуць падпаліць вопратку на чалавеку.

Але нават калі касцёр дагарэў, то пакідаць яго без увагі нельга. Унізе застаецца гарачае вуголле, якое працягвае тлець і можа справакаваць паўторнае ўзгаранне.

Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару - людская халатнасць і бестурботнасць. 

Не спадзявайцеся, што пранясе

Прырода пасля зімовага абуджэння асабліва прыцягальная, а вось для выратавальнікаў вясна – гэта пара лясных і травяных пажараў. Многія спяшаюцца хутчэй навесці парадак, але, на жаль, не ўсе задумваюцца пра наступствы такой уборкі. Цяперашняя сітуацыя з паламі сухой расліннасці – поўнае таму пацверджанне.

Большасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за выпальвання сухой травы і смецця, прыпадаюць на вясенне – летні перыяд. Жыхары вёсак і дачнікі наводзяць парадак на сваіх падворках і ўчастках, спальваюць смецце. Часта ніхто не сочыць за вогнішчам, і полымя хутка перакідваецца на бліжэйшыя пабудовы. Распаўсюджванню агню садзейнічае і вецер.

Але ж здараецца так, што агонь ахоплівае не толькі вялізныя плошчы палеткаў - ён можа перакінуцца і на пабудовы, якія знаходзяцца побач. Так здарылася і ў нашым выпадку… Апоўдні 11 красавіка ратавальнікам Мядзельшчыны паступае паведамленне аб тым, што на адным з падворкаў вёскі Гатавічы Мядзельскага сельскага Савета гарыць сарай. Як развіваўся сцэнарый патлумачыў гаспадар:

-         Незадоўга да здарэння прыехалі з Мінску, крыху падсілкаваліся і вырашыў прыбраць тэрыторыю дачнага дома. Спачатку ўсё было добра: скінуў у кучу галінкі дрэў, якія ўжо абрэзаў на мінулых выхадных і падпаліў, а сам прыняўся ўбіраць маліннік і падкіць у касцёр. І тут чую крычыць сусед, што з – пад крышы сарая ідзе дым. Я туды. Бачу, што ў самым вуглу крышы ўжо разгараецца так называемая “дранка”. Адразу ж набраў нумар 101, а сам прыняўся падручнымі сродкамі ліквідаваць загаранне, але нічога не атрымлівалася. На дапамогу прыбеглі суседзі. А ў хуткім часе падаспелі і ратавальнікі. Прыехалі вельмі хутка, хаця, як аказалася, у гэты момант яны былі на тушэнні сухой расліннасці. Вы ведаеце, пажарныя разлікі прыехалі за 12 хвілін, але для мяне яны цягнуліся цэлую вечнасць. Загаранне было хутка патушана.

Пра адставіны здарэння расказаў і той самы сусед, дзякуючы якому ўдалося своечасова ўбачыць загаранне:

-         Гуляў са сваёй унучкай па вуліцы. Бачу, з-пад крышы суседскага сарая ідзе невялічкі дымок, - расказвае пенсіянер, - крычу яму “Лёня, у цябе сарай гарыць!”. Вы ведаеце, у нашай вёсцы ўсе пастройкі стаяць вельмі шчыльна, дзякуй богу, што ратавальнікі прыехалі хутка, а то я нават не ведаю, чым гэта магло скончыцца. Прагульваючыся па вуліцы я бачыў, што сусед спальвае мусар на сваім падворку, а вецер быў у гэты дзень вельмі пераменлівы: то сціхае, то зноў павялічваюцца парывы. Суседскі сарай быў адкрыты, вось іскрынка ад вогнішча і заляцела ўнутар і, магчыма, там і затрымалася. Калі я спальваю смецце, то адношу кастрышча на вялікукую адлегласць ад пабудоў, метраў 30 – 50, ды і размяшчаю яго па абараным полі…так спакайней. Мая маленькая ўнучка, убачыўшы ўсё, што адбываецца, заявіла мне, што яна пойдзе працаваць у пажарную, - усміхаецца.

Для таго, каб пазбегнуць бяды, варта выконваць наступныя рэкамендацыі:

- Ніколі не выпальвайце траву: акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечнымі і для чалавека;

- Калі заўважылі пажар – не праходзьце міма: магчыма загаранне вы зможаце патушыць самастойна. Полымя можна збіваць галінкамі дрэў ці засыпаць пяском. Патушыўшы загаранне, не пакідайце месца да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не ўспыхне зноўку.

-Калі разумееце, што загаранне патушыць самастойна немагчыма – тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Паліць смецце на сваім участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Дарэчы, рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е. Вогнішчы варта разводзіць як мага далей ад пабудоў, лесу і сцірт саломы і сена. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі. Заўсёды памятайце, што за выпальванне сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Разделы сайта