Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.10.2012

Да Дня настаўніка

Педагогі Мядзельскага краю.

     Знаёмцеся – Яніна Вацлаваўна Дземідовіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Будслаўская СШ імя Паўліны Мядзёлкі”. Усё сваё майстэрства і талент педагога імкнецца выкарыстаць у рабоце з дзецьмі. У вольную хвіліну, якая рэдка бывае ў настаўніка, часам з’яўляецца натхненне, каб выказаць свае думкі вершаваным радком пра родную школу, сваю маленькую радзіму і яе людзей, каханне, успаміны пра дзяцінства.

        ПРАФЕСІЙНАЕ

        Настаўнік і вучань…

        Не вельмі ўсё проста.

        Стараемся, вучым,

        Мудрэем з узростам.

   І раптам складана:

   Штосць не ўдаецца.

   І як жа, цікава,

   Дастукацца ў сэрца?

         Сцяжынка прамая

         Крутою здаецца.

         А як пагукаеш –

         Так адзавецца.

   І зноўку не спіцца,

   І роздум прыходзіць:

   Як падступіцца,

   Каб не пашкодзіць,

         Парасткам кволым

         На свет даць прабіцца…

         І вучню, і настаўніку

         Трэба вучыцца.

Разделы сайта