Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.09.2012

Цэнтр вуснагістарычных даследванняў

Група настаўнікаў Мядзельскага раёна ў складзе чатырох чалавек прымае ўдзел у міжнародным праекце “Захоўваючы гісторыю – ствараем будучыню”

     Праект арганізаваны і праводзіцца пры падтрымцы прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Федэратыўная Рэспубліка Германіі) у Рэспубліцы Беларусь і ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

     Пры правядзенні даследванняў гісторыкі карыстаюцца ў асноўным традыцыйнымі метадамі. А выкарыстаны метад вуснай гісторыі дае магчымасць даследчыку звярнуцца да жывой крыніцы ведаў, непасрэднага ўдзельніка таго гістарычнага перыяду, які нас цікавіць, адчуць яго эмоцыі, перажыванні, дробязі, што захаваліся ў памяці суразмоўцы і не могуць захавацца ў архіўных пісьмовых матэрыялах.

Хочацца адзначыць, што методыка вуснай гісторыі дае новыя магчымасці, асабліва ў краязнаўчай працы.

     Для правядзення вуснагістарычных даследаванняў у ДУА “Старагабскі ВПК д/с-СШ” і “Сваткаўская СШ імя Максіма Танка” былі створаны па дзве ініцыятыўныя групы, якія займаюцца зборам і апрацоўкай інфармацыі. Вясной бягучага года было прынята рашэнне аб стварэнні на базе ДУА “Сваткаўская СШ імя М. Танка” раённага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў. Нямецкі бок аказаў фінансавую падтрымку у закупцы неабходнага сучаснага абсталявання для цэнтра (ноутбук, мультымедыйная ўстаноўка, прынтар і ксеракс, дыктафон). Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі названае абсталяванне было перададзена цэнтру. Ужо на пачатак кастрычніка плануецца правядзенне першых мерапрыемстваў.

    

Разделы сайта